Школа сярэдняя № 2, ДУА. Дубровенскі раён, г. Дуброўна
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 11.12.2018 13:58
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Дуброўна» |
Былая назва | Дубровенская руская сямігадовая школа |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1934 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна |
Сайт |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Дуброўна» пачала сваё існаванне ў 1934 годзе.
Дубровенская руская школа была размешчана на вуліцы Першамайскай у невялікім драўляным будынку, дзе быў адкрыты адзін першы клас. З кожным годам школа расла, павялічвалася колькасць класаў і вучняў у іх. Да 1938 года ў школе было ўжо пяць класаў. Першы выпуск адбыўся ў 1941 годзе (9 чалавек). Шэфствавала над школай Дубровенская швейная фабрыка. У гады Вялікай Айчыннай вайны школу спалілі.
Пасля вайны школа знаходзілася ўжо ў іншым будынку па Віцебскім завулку. У адпаведнасці з архіўнымі дакументамі школа называлася «Дубровенская руская сямігадовая школа».
У 1948 годзе ў школе адкрыўся 8-ы клас. А ў 1951 годзе ўжо адбыўся першы выпуск 10-га класа, (6 вучняў). Так, з 1950 года ў школе было 16 класаў. З 1959 па 1978 гг. школа знаходзілася ў будынку былога касцёла бернардзінцаў, па адрасе: вул. Аршанская, дом 11.
У 60-я гады заняткі ў школе вяліся ў дзве змены: у першую змену вучыліся вучні 7–10 класаў, а ў другую – вучні 1–6 класаў. Але будынак школы і яе навучальныя кабінеты не былі прыстасаваны для ажыццяўлення паўнавартаснага навучальнага працэсу. Таму на студзеньскай нарадзе настаўнікаў раёна ў 1967 годзе было прынята рашэнне – ажыццявіць запланаванае на 1967 год будаўніцтва Дубровенскай СШ № 2.
За дзесяцігоддзі свайго існавання школа № 2 г.Дуброўна выхавала некалькі пакаленняў дубровенцаў.
Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, вуліца Фабрычны двор, д. 7.
ЛІТАРАТУРА
1. Адрэснiкаў, В. Падары сабе здароўе / В. Адрэснікаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2000. – 8 лiп. – С. 2.
2. Вятошкіна, В. Да нашых вытокаў душой дакрануцца / В. Вятошкіна // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 12 чэрв. – С. 3.
3. Дудараў, Л. Сучасны камп'ютэр у школьнай праграме / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 6 ліп. – С. 2.
4. Дудараў, Л. Чвэрць стагоддзя дорыць цяпло душы дзецям / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 3 кастр. – С. 1, 3.
5. Дудараў, Л. Шчаслівы выбар / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 6 снеж. – С. 2–3.
6. Кіўкіна, Т. М. Надзейны памочнік школьным калектывам / Т. М. Кіўкіна // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 23 жн. – С. 6.
7. Кулакоў, Ф. «Два мира есть у человека: один, который он творил, второй, который мы от века творим по мере своих сил...» / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2003. – 28 мая. – С. 2–3.
8. Кундзікаў, А. «Школа» здароўя і высокіх рэзультатаў / А. Кундзікаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2003. – 17 мая. –С. 2.
9. Сокалава, І. «Кожны з нас – часцінка Сусвету...» / І. Сокалава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2003. – 30 жн. – С. 2.