Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 2, ДУА. Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Верхнядзвінска»
Былая назва Руская сямігадовая школа
Дрысенская няпоўная сярэдняя школа
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1944
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск
Сайт http://v-dvinsk-sh2.vitebsk.by/

 

Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рашэннем раённага Савета дэпутатаў і райкама партыі 7 кастрычніка 1944 года была адкрыта руская школа для дзяцей ваеннаслужачых, савецкіх і партыйных работнікаў. Школа пачала працу ў будынку сярэдняй школы № 1 у другую змену.

У ёй налічвалася ўсяго шэсць класаў і працавала сем настаўнікаў. Дырэктарам была прызначана Соф'я Анісімаўна Шатрова.

У 1947 годзе рашэннем Дрысенскага раённага Савета дэпутатаў Дрысенскай няпоўнай сярэдняй школе вярнулі цагляны двухпавярховы будынак на перасячэнні вуліц Ленінградскай і Сталінскай і двухпавярховы будынак па вуліцы Варашылава № 58 для пачатковай школы. Дырэктарам у 1946–1950 гг. быў Антон Пятровіч Казачонак.

У 1952 годзе руская сямігадовая школа пераўтворана ў сярэднюю школу, а ў 1954–1955 гг. адбыўся першы выпуск, 43 навучэнцы атрымалі атэстаты аб адукацыі. У 1958–1959 гг. школа набыла статус агульнаадукацыйнай працоўнай політэхнічнай і працавала ў 3 змены, класы былі перапоўненыя.

У 1961–1966 гг. школу ўзначальваў Міхаіл Абрамавіч Рыц. У строй увайшлі школьныя майстэрні, створаны гісторыка-краязнаўчы музей, шмат увагі надавалася развіццю фізкультуры і спорту.

У 1966–1976 гг. калектывам кіруе заслужаны настаўнік школ БССР Сяргей Рыгоравіч Казачонак.

У цяперашні час школа з'яўляецца адной з вядучых у раёне па колькасці пераможцаў і прызёраў прадметных алімпіяд.

Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск, вуліца Інтэрнацыянальная, д. 1.

 

Сярэдняя школа № 2 г. Верхнядзвінска. Фотаздымак з сайта http://v-dvinsk-sh2.vitebsk.by

ЛІТАРАТУРА

1. Адамович, Е. Встреча с пионерской юностью / Е. Адамович // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). –2013. – 18 чэрв. – С. 2.

2. Арлова, Л. Мовы роднай мілагучнасць / Л. Арлова // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2005. – 4 лют. – С. 2.

3. Арлова, Л. Чалавек «з рукамі» не прападае / Л. Арлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2002. – 16 крас. – С. 3.

4. Зимацкая, А. Книги свет чудесный / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2013. – 22 сак. – С. 2.

5. Измайлова, А. Планета под названием «Детство» / А. Измайлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 3 жн. – С. 4.

6. Каткоў, М. З любоўю да прыроды / М. Каткоў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 20 кастр. – С. 3–4.

7. Кисляк, Н. У нашей школы – юбилей! / Н. Кисляк // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2014. – 7 кастр. – С. 3.

8. Любочка, С. Здравствуй, школа будущего! / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 1 сент. – С. 1–2.

9. Малашеня, Л. В добрый путь, школа будущего! / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2018. – 1 сент. – С. 1–2.

10. Пакульневич, Я. В Верхнедвинске открылась «школа будущего» / Я. Пакульневич // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 4 верас. – С. 1–2.

11. Риц, М. А. Краеведение – живая школа воспитания: из опыта работы СШ № 2 г. Верхнедвинска Витебской области / М. А. Риц. – Минск : Народная асвета, 1966. – 32 с.

12. Слемнёва, Е. «Очень важно для человека знать дорогу в библиотеку...» / Е. Слемнёва // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2016. – 4 лістап. – С. 5.

13. Шпаковская, Г. «Где простые вещи дышат смыслом» / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 21 янв. – С. 13.