Гімназія Пастаўская г, ДУА. г. Паставы, Пастаўскі раён
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 28.02.2019 09:41
Сучасная назва | ДУА «Пастаўская гімназія» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 2003 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы |
Сайт | https://postavskaya-gimnaziya.schools.by/ |
8 ліпеня 2006 г. Пастаўскім райвыканкамам было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Паставах раённай гімназіі–школы–інтэрната для здольных і таленавітых дзяцей. А 1 верасня 2006 г. вучні і педагогі ўпершыню пераступілі яе парог. Гэта было зроблена з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі, стварэння ўмоў для развіцця творчых і пазнаваўчых здольнасцей адораных дзяцей з сельскай мясцовасці і ў адпаведнасці з абласной праграмай па выкананні дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005–2010 гг.
У новай установе адукацыі планавалася, пачынаючы з 9 класа, на павышаным узроўні вывучэнне матэматыкі, рускай і замежнай мовы, інфарматыкі (у 5 і 6 класах – камп'ютарнай граматнасці, з 7-га – інфарматыкі).
Асаблівасці адукацыйнага працэсу на сённяшні дзень:
– вывучэнне замежнай (пераважна англійскай) мовы на павышаным узроўні – пяць гадзін у тыдзень у 5–7 класах; навучэнцы, якія да паступлення ў гімназію вывучалі нямецкую мову, маюць магчымасць працягваць вывучэнне гэтай мовы;
– 8 клас – вывучэнне на павышаным узроўні матэматыкі (6 гадзін у тыдзень), замежнай мовы (4 гадзіны ў тыдзень);
– 10–11 класы – профільныя, педагагічнай накіраванасці, паводле дамовы аб супрацоўніцтве з БДПУ ім. М. Танка;
– вывучэнне французскай мовы на платнай аснове.
У 2015 г. у сувязі з увядзеннем у краіне профільнага навучання на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіі быў адкрыты першы педагагічны клас. Вопыт яго існавання аказаўся паспяховым, сёння такіх класаў ва ўстанове адукацыі два – 10 і 11.
Гімназія – адзіная навучальная ўстанова ў раёне, у якой укараняецца праграма «Бібліёграф» для аблягчэння працы бібліятэкара, педагогаў і навучэнцаў. А для больш якаснай работы адміністрацыі выкарыстаўваецца праграма «Параграф» – электронная база даных для настаўнікаў і навучэнцаў.
Наяўнасць сучасных электронных сродкаў сувязі дазволіла вучнёўска-педагагічнаму калектыву гімназіі правесці ў лістападзе 2014 г. першую анлайн-канферэнцыю са Швянчонскай гімназіяй Літвы.
Дзейнічаюць наступныя аб'яднанні па інтарэсах у гімназіі: юныя гісторыкі «Разумнікі і разумніцы», юны журналіст «Я – рэпарцёр», турысты-краязнаўцы «Terra incognita», «Зямля Невядомая».
Задачамі гімназіі з'яўляецца: рэалізацыя творчага патэнцыялу педагогаў, выхаванне і навучанне інтэлектуальнай, творча развітай асобы, рэалізацыя адукацыйных запытаў вучняў і іх бацькоў.
Гімназія сёння:
– 195 мэтанакіраваных гімназістаў,
– 9 класаў-камплектаў,
– 22 навучэнцы з сельскай мясцовасці,
– 19 пражываюць у інтэрнаце пры гімназіі.
– 116 выпускнікоў атрымалі атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, 13 – узнагароджаны залатым медалём.
Штогод паступаюць у ВНУ 96 % выпускнікоў.
Дырэктар – Каранеўскі Славамір Часлававіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Кааператыўная, д. 9.
ЛІТАРАТУРА
1. Бут, А. Все для будущих Ломоносовых / А. Бут // Віцебскі рабочы. – 2013. – 6 крас. – С. 1–2.
2. Каранеўскі, С. Ч. Узрост – юны, дасягненні – сталыя / С. Ч. Каранеўскі ; гутарыла Г. Пішч // Пастаўскі край. – 2010. – 2 кастр. – С. 2, 10.
3. Курыловіч, П. Гімназіст – гучыць горда / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2006. – 20 верас. – С. 2.
4. «Мы выбралі гімназію» / падрыхт. А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2015. – 16 мая. – С. 3.
5. Пішч, Г. У Паставах адкрываецца гімназія / Г. Пішч // Пастаўскi край. – 2006. – 19 ліп. – С. 1.
6. Шапавалава, А. Поспех – у сучасных тэхналогіях / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2015. – 12 лют. – С. 6.
7. Шапавалава, А. Сталі сапраўднымі гімназістамі / А. Шапавалава // Пастаўскi край. – 2007. – 11 крас. – С. 2.
8. Шапавалава, А. У педагогі я пайду, тут мяне навучаць / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2018. – 14 лістап. – С. 3.