Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 1, ДУА. Пастаўскі раён, г. Паставы

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Паставы»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1939
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы
Сайт https://postsh1.schools.by/

 

Гісторыя Пастаўскай сярэдняй школы № 1 пачынаецца з 1939 года. Навучанне было платным. Выкладанне вялося на польскай мове настаўнікамі-палякамі. Вывучалі нямецкую, французскую мовы, латынь. Таксама выкладаліся такія дысцыпліны як этыка і эстэтыка, музыка і танцы. Пасля ўсталявання савецкай улады ў раёне навучанне стала бясплатным.

На 1 студзеня 1941 г. у СШ № 1 навучалася 326 чалавек. У горадзе працавала 39 настаўнікаў.

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. СШ № 1 у Паставах аднавіла сваю працу. Першым дырэктарам пасляваеннай пары стаў М. І. Кандрацьеў, а завучам – М. Я. Круглікаў, які ў 1940 г. быў першым загадчыкам Пастаўскага РАНА.

Нягледзячы на нягоды пасляваеннага жыцця, школа працягвала працаваць. Прайшлі ваеннымі дарогамі і некалькі дырэктараў школы: Цацоха Аляксей Іванавіч, Чачот Уладзімір Карпавіч, Ашыхмін Якаў Іванавіч, Ягораў Аляксандр Паўлавіч.

У пачатку 60-х гадоў, калі навучэнцы ўжо з цяжкасцю размяшчаліся ў старой школе, былі пабудаваны яшчэ два невялікія драўляныя будынкі. У адным размясцілася бібліятэка, у другім – некалькі пачатковых класаў. Кіравала школай ў гэты час Яфрэмава Рэўміра Сяргееўна, узнагароджаная ў 1960 г. за заслугі ў справе выхавання і адукацыі навучэнцаў ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Пры Р. С. Яфрэмавай было прынята рашэнне будаваць яшчэ адзін будынак – аднапавярховы цагельны, дзе і размясцілася пачатковая школа, буфет і сталовая (з 1984 г. у ім знаходзіцца раённы аддзел адукацыі). У школе традыцыйна праводзіліся ваенна-спартыўная гульня «Зарніца», прадметныя вечарыны, «кірмашы салідарнасці», экскурсіі, сустрэчы з ветэранамі вайны.

У 1962–1963 гг. адбыўся першы выпуск адзінаццацігадовай школы, а ў 1966 г. – апошні. З 1967 г. была ўведзена дзесяцігадовая форма навучання.

У 1984 г. адбылося «наваселле» школы. Яна пераехала ў прасторны, трохпавярховы будынак у мікрараёне вуліцы Юбілейнай. У сярэдзіне 1990-х гг. з'явіўся і другі будынак: на месцы дзіцячага садка завода «БЕЛІТ» размясцілася пачатковая школа.

З 1986–1987 навучальнага года згодна з рэформай агульнаадукацыйнай школы ў першы клас залічваюцца дзеці з шасцігадовага ўзросту. У 1997 г. школа атрымала афіцыйны статус школы з паглыбленым вывучэннем замежных моў.

З 2017 навучальнага года настаўнікі замежных моў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Паставы» пачалі працаваць над стварэннем рэсурснага цэнтра па замежных мовах з мэтай павышэння цікавасці да вывучэння прадмета, папулярызацыі каштоўнасцей іншамоўных культур, развіцця і фарміравання полікультурнай кампетэнцыі і, таксама, з мэтай фарміравання высокага ўзроўню валодання замежнымі мовамі.

Асноўная задача рэсурснага цэнтра па замежных мовах – стварэнне ўмоў для пастаяннага ўдасканалення дзейнасці педагагічных кадраў у адпаведнасці з патрабаваннямі сучасных дасягненняў навукі і практыкі, развіцця іх педагагічнай творчасці і прафесійнага майстэрства. Матэрыялы рэсурснага цэнтра могуць выкарыстоўвацца на ўроках, факультатыўных занятках, пазакласных мерапрыемствах, пры падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд і навукова-даследчых канферэнцый па замежных мовах і г. д. У школе дзейнічаюць наступныя клубы па інтарэсах: «Рухавыя гульні», «Лідэр», «Эстрадны вакал», «Інструментальная музыка», «Гітара», «Вясёлка», «Юны турыст».

Дырэктар – Трава Павел Юр'евіч.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Юбілейная, д. 3а.

 

ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Паставы». Фотаздымак з сайта https://postsh1.schools.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Курыловіч, П. Была, ёсць і застанецца першай / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2010. – 16 студз. – С. 5.

2. Сняжкова, І. Шануючы свае карані / І. Сняжкова // Пастаўскі край. – 2015. – 16 мая. – С. 7.

3. Трава, П. Без шэфаў школе не пражыць / П. Трава // Пастаўскі край. – 2001. – 3 сак. – С. 3.

4. Трава, П. Ёсць у школы правіла такое: сталець – і заставацца маладою / П. Трава ; гутарыла Г. Пішч // Пастаўскі край. – 2009. – 16 снеж. – С. 3.

5. Трава, П. Ю. Быць ва ўсім першымі / П. Ю. Трава ; гутарыла Г. Пішч // Пастаўскі край. – 2002. – 5 кастр. – С. 1, 3.

6. Трава, П. Ю. Быць першай няпроста / П. Ю. Трава ; гутарыла Г. Пішч // Пастаўскi край. – 2004. – 30 кастр. – С. 1–2.

7. Трубач, Л. Імкненне да першынства / Л. Трубач // Пастаўскі край. – 2006. – 30 верас. – С. 2–3.

8. Шапавалава, А. Настроены на працяг / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2018. – 10 лістап. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Летопись школы