Школа сярэдняя № 2 імя Н. М. Асяненкі, ДУА. Пастаўскі раён, г. Паставы
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 25.04.2024 11:30
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Паставы імя Н. М. Асяненкі» (2021) |
Былая назва | ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Паставы» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1944 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы |
Сайт | https://postsh2.schools.by/ |
Гісторыя сярэдняй школы № 2 г. Паставы пачынаецца з 1944 г.
З 1944 г. па 1965 г. дырэктарамі яе былі К. К. Брадовіч, А. Ц. Ваўчанка, М. Д. Лукічоў, А. Ц. Ванін, В. І. Кірніч, Я. І. Ашыхмін, Ф. С. Бядрыцкі, М. А. Марчанка, К. І. Бейнаровіч, В. Г. Крэскіян, А. Я. Кашырын.
1 верасня 1995 г. быў адкрыты першы прагімназічны клас на конкурснай аснове, у якім вучылася 8 хлопчыкаў, і столькі ж дзяўчынак. Праграма прадугледжвала тры ступені. На першай, непасрэдна ў пачатковых класах, на прадуктыўным узроўні засваення праграмнага матэрыялу і фарміравання важнейшых агульных вучэбных і спецыяльных уменняў і навыкаў вядзецца падрыхтоўка да паспяховага навучання ў гімназічных класах, выяўляецца кола ўстойлівых інтарэсаў вучняў, іх здольнасці і схільнасці. З улікам індывідуальных магчымасцей дзяцей і па жаданню бацькоў вызначаюцца прыярытэтныя напрамкі, па якіх мэтазгодна весці навучанне на павышаным і паглыбленым узроўнях у сярэдніх і старэйшых класах на другім і трэцім этапах рэалізацыі праграмы стварэння школы-гімназіі. Яе асноўны этап пачаўся ў 1997 г. і прадаўжаўся да 2003 г., а ў 2004/2005 навучальным годзе адбыўся поўны пераход да школы-гімназіі.
З мэтай больш поўнага задавальнення запытаў школьнікаў, стварэння спрыяльных умоў для развіцця творчага, інтэлектуальнага патэнцыялу асобы і мэтанакіраванай падрыхтоўкі найбольш здольных вучняў для паступлення ў ВНУ у 1999 г. быў створаны ліцэйскі клас з вывучэннем матэматыкі і хіміі на павышаным узроўні. Увесь гэты час школа супрацоўнічае з Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам. У 2003/2004 навучальным годзе школу закончыла 19 ліцэістаў, 87 % з іх паступіла ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Ідэя сувязяў ВНУ і школы замацавана ў дагаворы і прадугледжвае розныя формы ўзаемадзеяння. Выкладчыкі ўніверсітэта праводзілі лекцыі-кансультацыі для настаўнікаў і вучняў па выкладанню і вывучэнню матэматыкі і хіміі на павышаным узроўні, давалі ацэнку якасці ведаў вучняў, забяспечвалі школу метадычнай літаратурай, уключалі вучняў у навукова-пошукавую работу.
Цяжка ўявіць жыццё школы без музея баявой і працоўнай славы, арганізатарам і нязменным кіраўніком якога з'яўляецца Р. Н. Ластоўская. Неаднаразова школьны музей станавіўся пераможцам конкурсаў і акцый.
У 2015/2016 навучальным годзе ў школе адкрыты класы з хіміка-біялагічнымі і фізіка-матэматычнымі профілямі.
У 2021 годзе сярэдняй школе № 2 было прысвоена імя партызанкі-падпольшчыцы Надзеі Міхайлаўны Асяненкі.
Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Піянерская, д. 11.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Курыловіч, П. Тут сэрца часцінку кожны пакінуў / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2004. – 18 снеж. – С. 2.
2. На шляху рэформы // Пастаўскі край. – 2001. – 18 жн. – С. 4.
3. Педагагічны кур'ер // Пастаўскі край. – 2002. – 12 чэрв. – С. 3–4.
4. Рубель, К. Помнят! Гордятся! Восхищаются! / К. Рубель // Пастаўскі край. – 2022. – 17 верас. – С. 4–5.
5. Сняжкова, І. З надзеяй на доўгую памяць / І. Сняжкова // Пастаўскі край. – 2021. – 26 мая. – С. 6.