Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 3, ДУА. Пастаўскі раён, г. Паставы

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Паставы»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1955
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы
Сайт https://postsh3.schools.by/

 

Упершыню свае дзверы сярэдняя школа № 3 г. Паставы расчыніла 1 верасня 1955 года, прыняўшы ў светлыя, прасторныя класы 249 вучняў. Першым яе дырэктарам была заслужаная настаўніца БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР Яўгенія Мікалаеўна Разумоўская, завучам – Рэйміра Сяргееўна Яфрэмава. Тады школа лічылася элітнай. У ёй было прэстыжна не толькі працаваць, але і вучыцца, бо размяшчалася яна ў ваенным гарадку, была новай і сучаснай. Адзіная сярод устаноў адукацыі раёна мела крытую спартыўную залу, дзе праходзілі ўрокі фізкультуры, дзейнічалі розныя спартыўныя секцыі.

У 1962 г. СШ № 3 рэарганізавалі ў васьмігадовую. Зноў сярэдняй яна стала толькі ў 1990-м, калі побач з існуючым будынкам (там цяпер займаюцца пачаткоўцы) быў узведзены новы вучэбна-адміністрацыйны корпус. Мянялася школа, мяняліся і тыя, хто ў ёй працаваў і вучыўся, стаяў «ля руля». У розныя перыяды навучальную ўстанову ўзначальвалі Р. С. Яфрэмава (1956–1957), Я. І. Ашыхмін (1957–1967), Ю. М. Мінаеў (1967–1989), Ч. В. Мацур (1989–2005), Ю. М. Кісялёў (2005–2010).

Першы выпуск СШ № 3 г. Паставы адбыўся ў 1957 г. Тады школу пакунулі 17 юнакоў і дзяўчат.

Пры ўсім падабенстве з іншымі ўстановамі адукацыі раёна СШ № 3 мае шэраг асаблівасцей, якія адрозніваюць яе ад астатніх. Па-першае, гэта навучанне і выхаванне дзяцей у прававым ключы. У 2006 г. па ініцыятыве тагачаснага дырэктара Ю. М. Кісялёва, аддзела адукацыі райвыканкама і акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь паміж школай і ВНУ быў заключаны бестэрміновы дагавор на стварэнне юрыдычных класаў. Такіх класаў адкрылі два.

Мае школа і вопыт работы з класамі, якія спецыялізуюцца на спорце, яны існавалі тут на працягу 4 гадоў, пакуль працавала футбольная акадэмія ПМЦ. Яе выхаванцы – юныя футбалісты з усёй Беларусі – вучыліся па ўласным раскладзе, часам у выходныя дні і на канікулах, бо шмат трэніраваліся, удзельнічалі ў розных чэмпіянатах і турнірах, у тым ліку за межамі краіны.

З 2012 г. у школе працуе клуб юных ратаўнікоў-пажарных, які аб'ядноўвае дзве ўзроставыя групы: старэйшую, якая складаецца з вучняў 9 класа, і малодшую, куды ўваходзяць 8-класнікі.

Таксама СШ № 3 з'яўляецца базавай на Пастаўшчыне па духоўна-маральным выхаванні малодшых школьнікаў.

У школе працуюць 7 аб'яднанняў па інтарэсах: «Мой горад» турысцка-краязнаўчага профілю, «Юныя інспектары руху», «Займальная псіхалогія» сацыяльна-педагагічнага профілю, «Экалогія горада», «Клуб піянерскіх навук», «Дзіця і права», фальклорны гурток.

Дырэктар – Койра Уладзімір Часлававіч.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца 17 Верасня, д. 115.

 

ЛІТАРАТУРА

1. З вопытам, але маладая / падрыхт. А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2015. – 18 лістап. – С. 4–5.

2. Кісялёў, Ю. М. «Усе дзеці таленавітыя» / Ю. М. Кісялёў ; гутарыла Г. Пішч // Пастаўскi край. – 2008. – 9 лют. – С. 5, 7.

3. Курыловіч, П. Жыве тут мудрасць вечная / П. Курыловіч // Пастаўскi край. – 2005. – 23 лістап. – С. 3.

4. Сняжкова, І. Ведаць больш? / І. Сняжкова // Пастаўскі край. – 2015. – 7 лют. – С. 5.

5. Шапавалава, А. Ацэнку ставяць вучні / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2017. – 1 лют. – С. 5–6.

6. Шапавалава, А. Было ўтульна ўсім / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2015. – 2 снеж. – С. 4.

7. Шапавалава, А. Ліцэіст – гучыць горда / А. Шапавалава // Пастаўскi край. – 2006. – 22 лістап. – С. 4.