Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 4 імя В. Ф. Франтова, ДУА. Пастаўскі раён, г. Паставы

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Паставы імя В. Ф. Франтова» (2022)
Былая назва ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Паставы» (1999)
ДУА «Базавая школа № 4 г. Паставы»(1988)
ДУА «Няпоўная базавая школа № 4 г. Паставы» (1987)
ДУА «Васьмігадовая школа № 4 г. Паставы» (1967)
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1967
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы
Сайт https://postsh4.schools.by/

 

У 1967 г. была ўведзена ў строй 8-гадовая школа № 4. На конкурснай аснове з 5 прэтэндэнтаў яе першым дырэктарам абралі Івана Іванавіча Кайко. Гэта быў пісьменны кіраўнік і таленавіты педагог. Шмат гадоў ён вёў за сабой настаўніцкі калектыў, дзяліўся сваім вопытам з калегамі, у цесным кантакце працаваў з бацькамі школьнікаў, курыраваў працу вучнёўскага калектыву.

У 1976 г. настаўнік труда і чарчэння Вера Пятроўна Шурпік арганізавала школьнае лясніцтва «Елачка», якім кіравала на працягу многіх гадоў. Дзякуючы яе энтузіязму і актыўнасці юных лесаводаў, было наладжана супрацоўніцтва з лясгасам, створаны свой міні-гадавальнік, праводзіліся экалагічныя акцыі, вучні прымалі ўдзел у азеляненні лесу, займалі прызавыя месцы на розных конкурсах і спаборніцтвах.

У 1978 г. установа адукацыі перайменавана ў няпоўную сярэднюю школу № 4. У 1988 г. – у базавую школу № 4.

У 1998 г. быў адкрыты клас карэкцыі для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, які дзейнічаў да 2008 г.

У 1999 г. – перайменавана ў сярэднюю школу № 4.

У 2000 г. быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве з гісторыка-філалагічным факультэтам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, адкрыты першы ліцэйскі клас з паглыбленым вывучэннем гісторыі і замежнай мовы.

У 2001 г. адбыўся першы выпуск навучэнцаў сярэдняй школы № 4 (33 вучні).

Галоўнымі задачамі калектыву школы з'яўляюцца навучанне і выхаванне школьнікаў. Гэтаму надаецца самая пільная ўвага. Класныя кіраўнікі працуюць над занятасцю дзяцей ў пазаўрочны час, дзякуючы чаму многія з іх наведваюць розныя гурткі і секцыі; арганізуюць пазакласныя мерапрыемствы, праводзяць прафілактычную працу з вучнямі і бацькамі.

Для развіцця творчых здольнасцей і забеспячэння занятасці навучэнцаў у вольны ад вучобы час у школе арганізавана работа 21 дзіцячага аб'яднання па інтарэсах: «Школьны інтэлектуальны клуб», «Музычныя рытмы», «Вясёлыя галасы», «Юны даследчык», «Юны фізік», «Экалагічны клуб», «Англійскі з захапленнем», «Школьнае лясніцтва «Елачка», «Наш край», «Традыцыі», «Спадчына», «Рухавыя гульні», «Юны інтэлектуал», «Матэматыка з захапленнем», «Свет камп'ютара», «Юныя сябры пажарнікі», «Абаронца Айчыны», «Юны футбаліст», «Падлетак», «Юны мастак», «Юны дызайнер».

У 2015 г. быў адкрыты 1-ы ваенна-патрыятычны клас па дагаворы з ДУА «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».

У 2018 г. быў адкрыты 2-і ваенна-патрыятычны клас.

У 2021 г. была створана ваенна-патрыятычная група навучэнцаў.

У 2022 годзе школе прысвоена імя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, першага камадзіра 32-й ракетнай дызізіі, ініцыятара і актыўнага ўдзельніка будаўніцтва школы Вячаслава Фёдаравіча Франтова.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Станкевіча, д. 8.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

 

ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Паставы імя В. Ф. Франтова». Фотаздымак з сайта https://postsh4.schools.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вехи в цифрах и фактах // Пастаўскi край. – 2007. – 5 снеж. – С. 1.

2. Пашкевіч, Т. Дарогамі вайны / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 20 апр. – С. 11.

3. Снежкова, И. Жизнь как урок истории и мужества / И. Снежкова // Пастаўскі край. – 2022. – 5 лют. – С. 1, 4.

4. Степанова, Е. Учить воспитывая / Е. Степанова // Пастаўскі край. – 2017. – 25 лістап. – С. 5.

5. Шапавалава, А. Нясіце з гонарам імя / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2023. – 1 сак. – С. 3.

6. Шапавалава, А. Цёпла, дружна, творча / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2017. – 6 снеж. – С. 4.

7. Шурпик, В. История в событиях и лицах / В. Шурпик, Н. Федорович // Пастаўскі край. – 2017. – 25 лістап. – С. 4.