Школа сярэдняя Кіраўская, ДУА. Віцебскі раён, аг. Кіраўская
- Подробности
- Створана 02.04.2019 08:40
- Адноўлена 02.04.2019 13:43
Сучасная назва | Кіраўская сярэдняя школа |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1901 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Кіраўская |
Сайт | http://kirovskaschool.of.by/contacts/ |
Сваю гісторыю Кіраўская сярэдняя школа бярэ з пачатку 90-х гадоў. У 1991 годзе ў аграгарадку Кіраўская была пабудавана сярэдняя школа на 264 месцы. Першым дырэктарам школы была Арцеменка Людміла Аляксандраўна.
На дадзеным этапе ў школе працуе 31 настаўнік. Узначальвае ўстанову адукацыі Арцеменка Вольга Аляксандраўна.
У школе дзейнічае школьнае радыё. Яно з'яўляецца памочнікам школьнай адміністрацыі, голасам грамадскіх аб'яднанняў школы, арганізатарам школьнага калектыву. Праца школьнага радыё арганізавана, зыходзячы з традыцый, магчымасцей і ўмоў працы школы. Радыёвузел ўзначальваюць выпускнікі школы. Менавіта яны адказныя за падрыхтоўку тэматычных выпускаў і рубрык. Рэдактары, карэспандэнты, дыктары, гукарэжысёр падбіраюць інфармацыю, музыку самастойна. Любая важная дата, свята не застаюцца незаўважанымі.
У Кіраўскай сярэдняй школе функцыянуюць камп'ютарны клас, спартыўны і трэнажорны залы, кабінеты англійскай мовы, фізікі, хіміі. У навучальнай установе ёсць планетарый, які вучні зрабілі сваімі рукамі. Выпускаецца школьная газета «Пралеска».
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Кіраўская, вул. Міра, 1А.
ЛІТАРАТУРА
1. Волкова, Л. И уходят за школьный порог / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 9 июня. – С. 3.
2. Камлёва, Н. Помочь и заработать / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2016. – 29 нояб. – С. 5.
3. Матулевская, Н. Когда «сердце горит и трепещет» / Н. Матулевская // Жыццё Прыдзвіння. – 2017. – 17 студз. – С. 2.
4. Матулевская, Н. Лучшее, конечно, впереди! / Н. Матулевская // Жыццё Прыдзвіння. – 2016. – 17 снеж. – С. 5.
5. Федорова, Т. Слово молодёжи / Т. Фёдорова // Жыццё Прыдзвіння. – 2016. – 7 чэрв. – С. 1.
6. Чаплева, Е. Рай для пернатых / Е. Чаплева // Жыццё Прыдзвіння. – 2017. – 14 студз. – С. 5.