Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя Ноўкінская, ДУА. Віцебскі раён, аг. Ноўка

 

Сучасная назва Ноўкінская сярэдняя школа Віцебскага раёна
Былая назва Ноўкінская пачатковая школа Віцебскага раёна

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1894
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Ноўка
Сайт https://novka.schools.by/

 

Гісторыю Ноўкінская сярэдняя школа бярэ з 1894 г. Спачатку была адкрыта царкоўна-прыходская чатырохкласная школа ў будынку абласной управы.

У 1906 г. быў пабудаваны цагляны будынак пачатковай школы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны школа не працавала, і толькі ў 1944 г. школа адчыніла свае дзверы пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 1992 г. быў уведзены ў эксплуатацыю новы будынак школы на 600 месцаў. Установа адукацыі была рэарганізавана ў сярэднюю агульнаадукацыйную школу.

У 2009 г. у школе з'явіўся фітабар, а ў 2010 г. адкрыўся планетарый. Ён уключае ў сябе сучасны астранамічны комплекс. У яго ўваходзяць вулічная пляцоўка з тэлескопам, які самастойна сочыць за зоркамі, сферычны і лікавы планетарый, мультымедыйная тэхніка. Вучні займаюцца навукова-практычнай работай па астраноміі і фізіцы, удзельнічаюць і займаюць прызавыя месцы на конкурсах, алімпіядах, навуковых канферэнцыях.

З 2012 г. Ноўкінская школа пачала рэалізоўваць інвестыцыйны праект.

У школе працуюць сучасныя навучальныя кабінеты, камп'ютарны клас, абсталяваны ПК, аб'яднанымі ў лакальную сетку і далучанымі да сеткі Internet, сталярная і слясарная майстэрні, абсталяваныя станкамі і неабходнымі інструментамі, кабінет абслугоўваючай працы, экалагічны клас, бібліятэка, чытальная зала, актавая зала, сталовая, спартыўная зала, трэнажорная зала, кабінет рытмікі, канферэнц-зала.

Экалагічнае выханенне – значны напрамак у рабоце школы. Вучні вывучаюць птушак і клапоцяцца пра іх, высаджваюць пакаёвыя расліны і азеляняюць свае класы, вучацца берагчы прыроду, аналізуючы старонкі Чырвонай кнігі.

Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Ноўка, вул. Цэнтральная, д. 3.

Ноўкінская сярэдняя школа Віцебскага раёна. Фотаздымак з сайта https://yandex.by

ЛІТАРАТУРА

1. Большая перемена / отв. за вып. А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 17 июля. – С. 4–5.

2. Ільінова, Т. Нядоўгачасовае і вечнае... / Т. Ільінова // Настаўніцкая газета. – 2018. – 6 студз. – С. 16.

3. Обухава, В. Школьны маршрут для замежных гасцей / В. Обухава // Настаўніцкая газета. – 2017. – 14 лістап. – С. 3.

4. Ради тебя / подгот. А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 9 июня. – С. 6, 11.