Школа сярэдняя Суйкаўская, ДУА. Віцебскі раён, в. Суйкава
- Подробности
- Створана 02.04.2019 08:40
- Адноўлена 02.04.2019 13:52
Сучасная назва | Суйкаўская сярэдняя школа |
Былая назва | Ціраспальская сярэдняя школа |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1960 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Суйкава |
Сайт | https://suikovo.schools.by/ |
ДУА «Суйкаўская сярэдняя школа» адчыніла свае дзверы 1 верасня 1960 года, але да чэрвеня 1988 года насіла назву «Ціраспальская сярэдняя школа». Размешчана паблізу старой дарогі Віцебск – Полацк, за два кіламетры ад абласнога цэнтра.
Мікрараён школы складаецца з вёсак Суйкава, Пракуды, Чопіна, Шэрсні, Баршчоўка, Мазанава, Какоры, Кавалькі, Пестуніца, Міхалі, Варашылы, Сцепанкова, Заронава, Тапорына Заронаўскага сельскага Савета.
Пры Суйкаўскай школе ёсць сад, стадыён, прышкольны ўчастак, працуе сталовая, у час канікул – лагер адпачынку для дзяцей.
Дэвізам педагагічнага калектыву сталі словы Э. Хабарда: «Мэта навучання дзіцяці складаецца ў тым, каб зрабіць яго здольным развівацца далей без дапамогі настаўніка».
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Суйкава, вул. Полацкая, 9.
ЛІТАРАТУРА
1. Бондарава, Т. Старонкі жыцця ў кантэксце гісторыі / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2018. – 15 лют. – С. 1.
2. Гредель, Т. Пульс школы / Т. Гредель // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2003. – 16 верас. – С. 2.
3. Фёдарава, Т. З бабулінага куфэрка / Т. Фёдарава // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2018. – 27 студз. – С. 1.