Школа сярэдняя Янавіцкая, ДУА. Віцебскі раён, г. п. Янавічы
- Подробности
- Створана 02.04.2019 08:40
- Адноўлена 02.04.2019 14:20
Сучасная назва | Янавіцкая сярэдняя школа |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1864 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Віцебскі раён, г. п. Янавічы |
Сайт | http://yanovichi.vitebsk.edu.by/ |
Сваю гісторыю Янавіцкая сярэдняя школа бярэ з 1864 года. Спачатку на месцы школы было адкрыта народнае вучылішча. З 1880 года яно стала пачатковай царкоўна-прыходскай школай. У 1905 школа змяніла назву на двухкласную жаночую настаўніцкую школу. У 1909 г. яна стала гарадскім чатырохкласным вучылішчам.
У 1924–1925 гг. на месцы вучылішча адкрылася сямігадовая школа. У пачатку 30-х гадоў яна існавала як школа калгаснай моладзі з сямігадовым навучаннем. З 1935 года ўстанова адукацыі стала насіць назву «Сярэдняя беларуская школа».
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ўсе будынкі школы былі разбураны і яна не працавала. Са снежня 1943 года пачалося аднаўленне Янавіцкай школы. У 1944–1945 гг. яна была пераўтворана з сямігадовай школы ў дзесяцігадовую.
У 1958/1959 навучальным годзе прыярытэтным напрамкам Янавіцкай школы стала сельскагаспадарчая дзейнасць.
З 1960 года ў сярэдняй школе вядзецца краязнаўчая праца пад кіраўніцтвам А. К. Кісялёва, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства.
У 1965 годзе быў узведзены сучасны будынак школы пад кіраўніцтвам дырэктара В. К. Катлярова.
З 1970 года ва ўстанове адукацыі была ўведзена ваенная падрыхтоўка. У гэты ж час у Янавіцкай школе з'явіўся лагер працы і адпачынку.
У 1972 годзе тут адкрыўся Музей народнай славы. Кіраўніком музея на працягу 26 гадоў была намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Камінская Галіна Ясонаўна.
У 2007 годзе школа перайменавана ва ўстанову адукацыі «Янавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа».
Школа з'яўляецца культурна-адукацыйным цэнтрам г. п. Янавічы. Установа адукацыі мае 8 вучэбных кабінетаў, бібліятэку, камп'ютарны клас, спартыўную залу, стадыён, вучэбную майстэрню, актавую залу, сталовую, краязнаўча-даследчы цэнтр аграгарадка і выставачную залу мастакоў В. П. Ціханава і У. І. Кухарава.
Адрас : Віцебская вобласць, Віцебскі раён, г. п. Янавічы, вул. Унішэўскага, д. 2а.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрова, Т. В её сердце – школа / Т. Александрова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 2 мая. – С. 4.
2. Волкова, Л. Под крышей дома своего / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 21 июля. – С. 5.