Школа сярэдняя Ульская, ДУА. Бешанковіцкі раён, г. п. Ула
- Подробности
- Створана 25.04.2019 08:40
- Адноўлена 25.04.2019 10:01
Сучасная назва | ДУА «Ульская сярэдняя школа» |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Ула |
Сайт | https://ulla.schools.by/ |
Яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў в. Ула было 2-х класнае вучылішча, пасля была адкрыта навучальная сярэдняя школа. Спачатку яна называлася «ШКМ» – школа калгаснай моладзі, а пазней стала называцца Ульская няпоўная сярэдняя школа з сямігадовым тэрмінам навучання. У 1935 годзе Ульская школа была пераўтворана ў сярэднюю, з 10-ці гадовым тэрмінам навучання.
Да 1934 года дырэктарам школы працаваў Гайсёнак Міхаіл Іванавіч, які загінуў, будучы партызанам. Потым дырэктарам школы быў прызначаны Кароткі Аляксей Міканоравіч.
У чэрвені 1944 года Ула была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 1 верасня 1944 года ўпершыню пачаліся заняткі ў школе пасля вызвалення. Да пачатку заняткаў не было падрыхтавана ні аднаго класнага памяшкання і таму першыя заняткі праводзіліся не ў школе.
Затым агульнымі намаганнямі было адрамантавана некалькі класаў. У гэтых памяшканнях пачалі праводзіць заняткі ў дзве змены. Але гэтых класных пакояў было недастаткова для навучэнцаў, вучняў у кожным класе было вельмі шмат. Дзяленне класаў было немагчыма, бо не было памяшканняў. У цяперашні час нават нельга ўявіць, якія цяжкасці ўзнікалі на шляху школьнікаў. Яны разам з дарослымі нарыхтоўвалі дровы, самі рамантавалі школьны будынак, даставалі неабходныя матэрыялы для рамонту.
У школе ў 1947 годзе ўсе навучэнцы пачалі займацца на першую змену. У гэты час дырэктарам школы працаваў Сямёнаў Усевалад Антонавіч.
Да канца 1949 года амаль цалкам ўжо былі абсталяваны класы. У сярэдзіне 50-х гадоў пачалося абсталяванне кабінетаў па хіміі і фізіцы. Былі набыты новыя школьныя прыналежнасці.
У 1951 годзе дырэктарам школы быў прызначаны Кайрыш Мікалай Аляксандравіч.
У 1979 годзе быў пабудаваны новы будынак школы. На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі ветэраны працы і Вялікай Айчыннай вайны.
У 1980 годзе дырэктарам стала Прыпутнёва Іраіда Уладзіміраўна. У той час працавалі вопытныя педагогі, на змену якім прыходзілі ўжо маладыя. Педагогі дзяліліся метадычнымі напрацоўкамі, з практычнай дзейнасцю настаўніка.
З 2007 года дырэктарам школы працуе Старавойтаў Анатоль Сямёнавіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Ула, вул. Раманава, д. 50.
ЛІТАРАТУРА
1. Акулёнак, Л. Са спортам па жыцці / Л. Акулёнак // Зара (Бешанковічы). – 2010. – 26 сак. – С. 7.
2. Галкоўскі, Р. Толькі наперад / Р. Галкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 1999. – 4 снеж. – С. 2.
3. Дубро, Ю. Дзеці будуць вучыцца ў добрых умовах! / Ю. Дубро // Зара (Бешанковічы). – 2009. – 11 жн. – С. 3.
4. Паўлоўская, Л. І стала роднай ульская зямля / Л. Паўлоўская // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 5 кастр. – С. 3.