Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 1, ДУА. Лепельскі раён, г. Лепель

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля»
Былая назва Руская школа

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1936
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель
Сайт https://sch1lepel.znaj.by

 

Калі ў г. Лепель прыбыў 79-ы стралковы полк, яго камандаванне звярнулася ў аддзел народнай адукацыі з просьбай адкрыць рускую школу. Але ў горадзе не было будынка пад яе. У 1936 годзе вырашылі адкрыць класы рускай школы ў будынку беларускай сярэдняй школы. Так, пад адным дахам размясціліся адразу дзве навучальныя ўстановы.

У сярэдзіне 1938/39 навучальнага года руская школа справіла наваселле. Яна пераехала ў новы будынак – той, дзе і цяпер займаюцца вучні сярэдняй школы № 1.

У школе вучылася каля 400 хлопчыкаў і дзяўчынак. Дырэктарам быў Іона Маркавіч Гардон, паважаны ў горадзе чалавек, дэпутат гарадскога Савета народных дэпутатаў. У калектыве працавалі выдатныя настаўнікі: заслужаная настаўніца БССР Кацярына Пятроўна Славецкая, Ісаак Іонавіч Аксельрод і іншыя.

Пачалася Вялікая Айчынная вайна і ў школьным будынку размясціўся нямецкі шпітапь, побач – могілкі. Толькі 1 верасня 1944 года ў класах празвінеў званок. Не было электрычнага асвятлення. Дровы для ацяплення нарыхтоўвалі старшакласнікі. Многія вокны былі забіты фанерай і дошкамі. У марознае надвор'е вучні сядзелі на ўроках у паліто і валёнках. Заняткі адмяняліся, калі замярзала чарніла. Падручнікі, сшыткі, папера – усё гэта адсутнічала. Пісалі на кнігах, паміж радкоў, або на газетах.

У 1947 годзе адбыўся першы пасляваенны выпуск. Выпускнікоў было 18 чалавек. Пераросткамі называлі многіх вучняў – вайна адняла ў іх некалькі гадоў... Настаўніцкі калектыў сфарміраваўся моцны. У школе працавалі: выдатнік народнай адукацыі Валянціна Рыгораўна Батурына, выкладчыкі Вера Васільеўна Пацэй, Вольга Сяргееўна Камека, заслужаная настаўніца школы БССР Стэфанія Кандрацьеўна Мірановіч, Фёдар Прохаравіч Лябікаў, які ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, выдатнік народнай адукацыі Марыя Аркадзьеўна Корсак, Станіслаў Аркадзьевіч Корсак і іншыя.

У 60–70-я гг. у школе налічвалася каля 1200 вучняў. Усе займаліся ў адным будынку. У класах было па 40–42 вучні.

У 1984 годзе школе прысвоена імя Героя Савецкага Саюза, ганаровага грамадзяніна г. Лепеля Уладзіміра Елісеевіча Лабанка.

У 1989 годзе адбылося адкрыццё музея гісторыі школы. Чатыры гады перад тым збіраліся неабходныя матэрыялы і экспанаты. Шмат часу ўклала ў стварэнне музея Лідзія Аляксееўна Аніскевіч. Пад яе кіраўніцтвам была створана першая група «Пошук», якая займалася зборам матэрыялаў пра школу і Героя Савецкага Саюза.

З 1995 года сярэдняя школа № 1 мае статус школы з паглыбленым вывучэннем замежных моў. Паступова з'явіліся і іншыя профілі: матэматыка, фізіка, хімія, інфарматыка, біялогія, беларуская мова і літаратура.

У 1999 годзе была здадзена ў эксплуатацыю прыбудова, у якой размясціліся актавая зала на 180 месцаў і сталовая на 120 месцаў.

У 2006 годзе школу наведвала 678 вучняў. Працавала 62 настаўнікі, палова з іх мела вышэйшую катэгорыю.

Асаблівым гонарам школы з'яўляюцца высокія вынікі навучэнцаў на рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах. Так, у 2006 годзе вучань 11 класа А. Маляўка атрымаў залаты медаль на Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе ў Ерэване і сярэбраны медаль на Міжнароднай хімічнай алімпіядзе ў Сеўле.

Па выніках працы за 2006 год калектыў школы быў прадстаўлены на раённай Дошцы Гонару.

У 2008 годзе быў зняты статус школы з паглыбленым вывучэннем замежных моў, усе прадметы вывучаюцца на базавым узроўні.

У розны час дзяржаўнай установай адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля» кіравалі:

– Грынюк Мікалай Ігнатавіч (1944–1954);

– Батурын Віктар Цімафеевіч (1954–1956);

– Зылькоў Раман Афанасьевіч (1956–1967);

– Пацей Фёдар Купрыянавіч (1967–1973);

– Чарнышоў Мікалай Андрэевіч (1973–1984);

– Алейнікава Аліна Іванаўна (1984–1998);

– Хацкевіч Людміла Аркадзьеўна (1998–2002);

– Хацкевіч Валянціна Дзмітрыеўна (2002–2014);

– Харлёнак Аксана Леанідаўна (з 2015 года па цяперашні час).

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель, вул. Савецкая, 15.

 

 Кіраўнікі школы ў розны час. Фотаздымак з сайта https://sch1lepel.znaj.by/Фотаздымак старага будынка школы, які перадала ў школу выпускніца 1940 года Юзефіна Эдуардаўна Груздова. Фотаздымак з сайта https://sch1lepel.znaj.by/Пашпарт музея гісторыі школы сярэдняй школы № 1 ім. В. Е. Лабанка г. Лепеля. Фотаздымак з сайта https://sch1lepel.znaj.by/Фотаздымак Уладзіміра Елісеевіча Лабанка з сайта https://sch1lepel.znaj.byСучасны будынак ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля». Фотаздымак з сайта https://sch1lepel.znaj.by

ЛІТАРАТУРА

1. Мальчэўская, А. Росквіт школы / А. Мальчэўская // Лепельскі край. – 2006. – 29 верас. – С. 2.

2. Перспектыўныя пачаткі / падрыхт. С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2003. –25 сак. – С. 2.

3. Севярынчык, Л. Пра гісторыю школы раскажа музей / Л. Севярынчык // Лепельскі край. – 2001. – 11 мая. – С. 2.

4. Устойчивые традиции, целенаправленное самообразование, высокие результаты // Народная асвета. – 2009. – № 1. – С. 50.