Школа сярэдняя Бароўская, ДУА. Лепельскі раён, в. Бароўка
- Подробности
- Створана 02.05.2019 08:40
- Адноўлена 06.06.2019 10:40
Сучасная назва | ДУА «Бароўская сярэдняя школа Лепельскага раёна» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1937 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Бароўка |
Сайт | https://borovka.znaj.by |
У 1937 годзе выходзіць загад аб адкрыцці сярэдняй школы ў ваенным гарадку Бароўка.
Адразу пасля вызвалення, восенню 1944 года, школа ў в. Бароўка адчыніла свае класы, за парты селі дзеці, якія выжылі ў гады акупацыі, якія прапусцілі па тры гады навучання і потым «даганялі школьныя праграмы». Урокі праводзіліся ва ўцалелых памяшканнях былой салдацкай казармы.
У 1948 годзе быў узведзены будынак. Высокія цагляныя сцены, доўгі калідор з класамі абапал, спартыўная зала.
Гісторыя захавала імёны і прозвішчы ўсіх дырэктараў Бароўскай сярэдняй школы: Міхаіла Уладзіміравіча Васілеўскага, Пятра Фёдаравіча Савіка, Веранікі Ільінічны Лавенкі, Ганны Канстанцінаўны Берасневай, Клаўдзіі Фёдараўны Кулаковай, Людмілы Кузьмінічны Папялюк, Віктара Уладзіміравіча Азаронка. Зараз школьным калектывам кіруе Дзіяна Анатольеўна Мысіна, якая і сама калісьці была выпускніцай гэтай школы.
1987 год для Бароўскай сярэдняй школы стаў знамянальным – яна атрымала новы трохпавярховы будынак. Тады дырэктарам працавала заслужаная настаўніца БССР Клаўдзія Фёдараўна Кулакова. У ёй усім хапала месца, не трэба было вучыцца ў дзве змены. Тут акрамя прасторных класаў і спартыўнай залы былі камфортная сталовая, актавая зала з шырокай сцэнай, багатая бібліятэка.
Адным з першых у новай школе быў зроблены цір, дзе можна было пастраляць з дробнакалібернай вінтоўкі. А каб пастраляць з аўтаматаў, школьнікі хадзілі ў вайсковую часць.
У школе панавала творчая атмасфера, пастаянна арганізоўваліся мерапрыемствы, конкурсы, канцэрты.
Зараз у школе працуюць 18 педагогаў. Дырэктарам з'яўляецца Дзіяна Анатольеўна Мысіна.
Некалькі гадоў таму назад быў закладзены «Сад Перамогі».
На базе Бароўскай школы дзейнічае раённы цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі.
Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Бароўка.
ЛІТАРАТУРА
1. Матырка, В. «Сцяжынка школьная мая» / В. Матырка // Лепельскі край. – 2017. – 14 лют. – С. 4–5.
2. Телятко, Е. Путешествие на школьном «корабле» / Е. Телятко // Витебские вести. – 2017. – 4 марта. – С. 6.