Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячы яслі-сад пачатковая школа Каменская, ДУА. Лепельскі раён, аг. Камень

 

Сучасная назва ДУА «Каменская яслі-сад–пачатковая школа Лепельскага раёна»
Былая назва Валасное вучылішча сялян-уласнікаў
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1863
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Лепельскі раён, аг. Камень

 

У 1863 годзе ў мястэчку Камень расчыніла дзверы валасное вучылішча сялян-уласнікаў, на базе якога ў 1865 годзе заснавалі валасное народнае вучылішча. Вучылася тут 38 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак. Настаўніцай працавала Марыя Феафілаўна Бржэзінская. Закон Божы выкладаў Феафіл Іванавіч Бржэзінскі.

У 1889 годзе, як сведчаць матэрыялы Лепельскага краязнаўчага музея, у Каменскім пачатковым народным вучылішчы вучыліся 41 хлопчык і 3 дзяўчынкі. Настаўнікам у гэты час працуе Фёдар Іванавіч Параменскі.

У 1920 годзе на летніх канікулах дзейнічала летняя школа для галадаючых дзяцей.

3 20-х гадоў і да 1936 года школа мела статус школы сялянскай моладзі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны школа не працавала.

1 верасня 1944 года ў школе пачаўся навучальны год. Установе быў нададзены статус сямігодкі. У той цяжкі пасляваенны год было сфарміравана па два класы, акрамя выпускнога. У першы клас ішлі нават 10-, 11-гадовыя дзеці.

Дырэктарам у тры першыя пасляваенныя гады працаваў Аляксандр Пятровіч Сянкевіч. Ён, а таксама Міхаіл Фёдаравіч Баранаў, Таццяна Пятроўна Ярашэўская, Галіна Іванаўна Лобус рыхтавалі навучальную ўстанову да адкрыцця. Настаўнікі самі рабілі мэблю. Аляксандр Пятровіч і Міхаіл Фёдаравіч ездзілі ў Бароўку і знімалі ўцалелыя шыбы з разбураных казармаў.

У 1945 годзе адбыліся выпускныя экзамены за сямігодку. Не хапала падручнікаў, паперы. Але гэта не перашкаджала вучням засвойваць веды. Выпускнікі паступалі ў тэхнікумы, педвучылішчы, медыцынскія ўстановы.

3 1944 года да самага выхаду на пенсію працаваў у школе настаўнік матэматыкі Міхаіл Фёдаравіч Баранаў.

3 1950 года Марыя Лаўрэнцьеўна Баляноўская выкладала ў Каменскай школе 23 гады.

Ва ўмовах двухкамплектных пачатковых класаў выкарыстоўвалі лінгафонныя ўстаноўкі. Ініцыятарам лінгафоннага навучання быў дырэктар школы Міхаіл Міронавіч Шышко, які ўсё абсталяванне ўстанавіў сам.

Аддала 35 гадоў школе настаўнік матэматыкі Ніна Іосіфаўна Мацюшэнка (Бабчонак). Яна ўзнагароджана медалямі «За доблесную працу», «Знак пашаны», шматлікімі Ганаровымі граматамі.

У сучасны будынак школа переехала ў 1952 годзе.

Выпускнікамі школы былі: Анатоль Вярцінскі – паэт, лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР; Анатоль Сцяпук – камандуючы чыгуначнымі войскамі Беларусі, генерал-маёр; Эдуард Бацяноўскі – навуковец-матэматык; Леанід Сцяпук – прафесар; Віктар Папко – начальнік Палтаўскага ваеннага вучылішча; Ларыса Бацяноўская – рэжысёр-пастаноўшчык тэатра ў Мінску; Ігар Таран – дырэктар камбікормавага завода (зараз філіял «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт»).

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, аг. Камень, вул. Ленінградская, 45 а.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барадзіна, Г. Творчы почырк / Г. Барадзіна // Лепельскі край. – 2003. – 19 снеж. – С. 2.

2. Телятко, Е. Здесь каждый день открытий чудных полон... / Е. Телятко // Витебские вести. – 2014. – 1 марта. – С. 9.

3. Цялятка, А. Усё пачынаецца са школы / А. Цялятка // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 27 студз. – С. 3.