Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вучылішча кадэцкае Полацкае, ДУА. Полацкі раён, г. Полацк

 

Сучасная назва Полацкае кадэцкае вучылішча
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 2010
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Сайт http://www.p-kadet.vitebsk.by

 

1 верасня 2010 года, у год 175-годдзя Полацкага кадэцкага корпуса, рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 572 ад 16 ліпеня 2010 года «Аб адкрыцці ўстановы адукацыі «Полацкае кадэцкае вучылішча», Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта № 518 ад 18 жніўня 2010 года «Аб стварэнні ўстановы адукацыі Полацкае кадэцкае вучылішча» на базе ўстановы адукацыі «Полацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 4» была адкрыта ўстанова адукацыі «Полацкае кадэцкае вучылішча».

Для арганізацыі навучання кадэтаў па праграмах, якiя прадугледжваюць ваенную падрыхтоўку, іх аб'ядноўваюць у выхаваўчыя групы. У групе з кадэтамі працуюць афіцэры. Выхаваўчая і ваенная падрыхтоўка ўключае: ваенную падрыхтоўку – вывучэнне Статута, агнявая падрыхтоўка, тапаграфія, медыцынская падрыхтоўка, страявая падрыхтоўка; спартыўную падрыхтоўку; эстэтычную падрыхтоўку. Акрамя заняткаў па ваеннай падрыхтоўцы кадэты ў групе рыхтуюць дамашнія заданні, за выкананнем якіх сочыць афіцэр-выхавальнік.

На базе Полацкага кадэцкага вучылішча дзейнічае Цэнтр ваеннай падрыхтоўкі з унікальнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. У навучальнай установе створаны патрыятычны атрад «Полацкі кадэт» з 30 чалавек. Амаль за два гады разам з ваеннаслужачымі было паднята 229 астанкаў загінулых воінаў Чырвонай Арміі. Ажыццяўляецца па 5–6 экспедыцый у год. Выхаванцы ўдзельнічаюць ва ўсіх патрыятычных акцыях горада, краіны. Полацкія кадэты штогод прымаюць удзел у аўтапрабегу «Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі».

У 2024 годзе калектыву Полацкага кадэцкага вучылішча за плённую дзейнасць у грамадска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення прысуджана высокая ўзнагарода – прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, Замкавая вуліца, 12.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

Полацкае кадэцкае вучылішча. г. Полацк. Фота з сайта https://gorod214.by/new/9979Полацкае кадэцкае вучылішча. г. Полацк. Фота з сайта https://vitebsk-region.gov.by/ru/news-ru/view/polotskoe-kadetskoe-uchilische-gotovitsja-k-novoseljju-24500-2023/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алексеевич, С. В. Сердце кадетского движения / С. Алексеевич // Армия. – 2022. – № 1. – С. 38–42.

2. Бегунова, Е. Там, где растят героев / Е. Бегунова // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 28 июля. – С. 10.

3. Бегунова, Е. Традиции славы, чести и доблести / Е. Бегунова // СБ. Беларусь сегодня. – 2024. – 24 янв. – С. 1, 10—11.

4. Бондарава, Т. Да перамогі – праз час і прастору / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2015. – 10 верас. – С. 5.

5. Бондарава, Т. Жыццё Радзіме – гонар нікому! / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2024. – 5 студз. – С. 7.

6. Канюта, В. Патрыёты з полацкай прапіскай / В. Канюта // Звязда. – 2024. – 4 студз. – С. 1, 5.

7. Липко, В. Возвращение на Родину / В. Липко // Полацкі веснік. – 2015. – 8 верас. – С. 1.

8. Малашеня, Л. В Верхнем замке пропишутся кадеты / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2018. – 28 апр. – С. 6.

9. Малашеня, Л. Святыня вернулась на Родину / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2015. – 8 сент. – С. 2.

10. Ольсевич, С. Яркий старт учебного года / С. Ольсевич // Полацкі веснік. – 2023. – 5 верас. – С. 1, 4.

11. Паўлава, Н. Старадаўні беларускі ваенны сцяг праз сто гадоў вярнуўся ў Полацк / Н. Паўлава // Звязда. – 2015. – 8 верас. – С. 2.

12. Синьков, И. Вернулись с кубком / И. Синьков // Полацкі веснік. – 2018. – 2 кастр. – С. 5.

13. У полоцких кадетов новоселье // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 2 сент. – С. 6.

14. Чарковская, С. Кадеты полоцкой земли / С. Чарковская // Полацкі веснік. – 2018. – 26 снеж. – С. 4.

15. Шалуткевич, Н. Кадетский корпус : современный взгляд / Н. Шалуткевич // Полацкі веснік. – 2018. – 31 жн. – С. 15.

СПАСЫЛКІ

Полоцкое кадетское училище