Гімназія дзяржаўная № 2, УА. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 24.06.2019 08:40
- Адноўлена 24.06.2019 10:46
Сучасная назва | Полацкая дзяржаўная гімназія № 2 |
Былая назва | Полацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для здольных і таленавітых дзяцей (2007) |
Полацкая дзяржаўная школа-інтэрнат-гімназія для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці (2003) | |
Тып | установа адукацыі |
Дата заснавання | 2010 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк |
Сайт | http://www.pgg2.by |
Установа адукацыі «Полацкая дзяржаўная школа-інтэрнат-гімназія для здольных і таленавітых дзяцей» была створана 1 верасня 2003 года рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта як установа новага тыпу. Новага таму, што ў гімназіі навучаліся сельскія і гарадскія дзеці, прынятыя на конкурснай аснове. Для пражывання навучэнцаў прадастаўляўся інтэрнат.
У 2004 годзе ў выніку рэалізацыі агульнагімназічнага праекта быў распрацаваны герб, сцяг і гімн гімназіі.
26 красавіка 2007 года Полацкая дзяржаўная школа-інтэрнат-гімназія для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці была перайменавана ва УА «Полацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для здольных і таленавітых дзяцей».
Дзякуючы высокай выніковасці творчага супрацоўніцтва вопытных педагогаў і здольных вучняў 1 верасня 2008 года ўстанова адукацыі атрымала статус гімназіі і стала называцца «Полацкая дзяржаўная гімназія № 2».
Навучэнцам прадастаўлена магчымасць выбару напрамкаў навучання ў адпаведнасці са сваімі схільнасцямі, здольнасцямі і інтарэсамі, шырокі спектр дадатковых адукацыйных паслуг. А для таго, хто яшчэ не паспеў стаць гімназістам, працуе ўнутрыгімназічная школа «Рэпетытар»: дасведчаныя педагогі рыхтуюць да паступлення ў гімназію, дапамагаюць пры падрыхтоўцы да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы навучэнцам з іншых школ горада.
У гімназіі налічваецца 31 навучальны кабінет, актавая зала, спартыўная зала, сталовая, метадычны кабінет, бібліятэка, сталярна-слясарная майстэрня, кабінет дамаводства, кабінеты медыцынскай, псіхалагічнай служб, зала харэаграфіі.
У цяперашні час у школе навучаецца 450 вучняў (19 класаў). У гімназіі працуе 56 педагогаў.
Дзеючыя праекты:
– раённы праект «Школа – тэрыторыя здароўя»;
– рэспубліканскі праект «Укараненне мадэлі фарміравання прадметных кампетэнцый у навучэнцаў на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі і ва ўмовах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр-т Ф. Скарыны, 33.
ЛІТАРАТУРА
1. Драгун, В. Віртуальны кабінет фізікі / В. Драгун // Настаўніцкая газета. – 2012. – 28 лют. – С. 8.
2. Каленик, Е. Все начинается сначала / Е. Каленик // Полацкi веснік. – 2005. – 4 лістап. – С. 7.
3. Колядко, В. П. Ответственность, профессионализм, преданность делу / В. П. Колядко // Народная асвета. – 2010. – № 1. – C. 38–41.
4. Кутынко, А. Из Новосибирска с победой / А. Кутынко // Витебские вести. – 2018. – 15 нояб. – С. 20.
5. Лапарэвіч, Ж. Полацкія пасады / Ж. Лапарэвіч // Настаўніцкая газета. – 2015. – 14 лістап. – С. 13.
6. Липко, В. Как дружная семья / В. Липко // Полацкі веснік. – 2017. – 27 снеж. – С. 7.
7. Малашеня, Л. Легенды рядом с нами / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2016. – 30 апр. – С. 8.
8. Малашэня, Л. Вераніка і яе мары / Л. Малашэня // Народнае слова. – 2007. – 20 лют. – С. 5.
9. Малашэня, Л. Полацк развівае элітарную адукацыю / Л. Малашэня // Народнае слова. – 2003. – 21 чэрв. – С. 5.
10. Морозова, В. Зажигая информационные «звёзды» / В. Морозова // Полацкі веснік. – 2016. – 18 кастр. – С. 3.
11. Мягких, Н. Д. Кружок «Юнкор»: расширение социального опыта и мотивация на творчество: формирование информационной культуры и развитие коммуникативных способностей школьников / Н. Д. Мягких, Ж. Г. Хомиченок // Народная асвета. – 2014. – № 3. – С. 44–47.
12. Семинар-рефлекция «Метод проектов в совершенствовании профессиональной культуры педагогов» // Народная асвета. – 2011. – № 10. – С. 22–39.
13. Щербакова, Т. А. От успеха гимназии – к успеху в жизни / Т. А. Щербакова // Полацкі веснік. – 2017. – 15 снеж. – С. 17.