Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа базавая Барсукоўская, ДУА. Докшыцкі раён, аг. Барсукі

 

Сучасная назва ДУА «Барсукоўская базавая школа Докшыцкага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1938
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Барсукі

 

Першая дзяржаўная школа ў в. Барсукі пачала работу ў 1922 годзе ў наёмным памяшканні і гэта было вялікай уступкай з боку польскіх улад. Пасля смерці ў 1935 годзе кіраўніка польскай дзяржавы Юзэфа Пілсудскага, у яго гонар на тэрыторыі Віленскага краю было прынята рашэнне аб будаўніцтве 100 школ. Сярод вёсак, у якіх павінен быў з'явіцца новы школьны будынак, была в. Барсукі. У 1938 годзе адбылося адкрыццё пачатковай школы. Знешні выгляд гэтага будынка захаваўся да нашых часоў, але ж выкарыстоўваецца ён для іншых патрэб.

Школа ў в. Барсукі некалькі разоў была рэарганізавана. У 1973 годзе васьмігадовая школа стала пачатковай, а ў 1982 годзе – наадварот, пачатковая школа рэарганізавана ў васьмігадоваю. У 1991 годзе быў пабудаваны новы будынак і васьмігадовая школа рэарганізавана ў сярэднюю. У 2017 годзе школа зноў стала базавай.

Навучэнцы школы – актыўныя ўдзельнікі абласных конкурсаў, акцый, фестываляў. Сярод узнагарод – дыпломы 1 ступені абласной акцыі «Дзень зямлі», абласных конкурсаў агітбрыгад на фестывалі прававых ведаў і «Зялёны ўбор школы» і інш.

Школа сёння гэта 36 навучэнцаў і 18 педагагічных работнікаў, з якіх 17 супрацоўнікаў (94 %) маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Барсукі, вул. Інтэрнацыянальная, 1а.

 

Барсукоўская базавая школа Докшыцкага раёна. Фотаздымак з сайта http://dokshitsy.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Утульны дом пад назвай «Школа» / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 20 студз. – С. 3.

2. Балышева, С. Настоящие мужчины из Докшиц / С. Балышева // Рэспубліка. – 2001. – 17 жн. – С. 2.

3. Грабоўскі, Д. Пра школу ў Барсуках / Д. Грабоўскі // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 17 кастр. – С. 2.

4. Лук'яненка, М. Надзейны рэзерв / М. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 4 крас. – С. 2.

5. Лук'яненка, М. Шлях пошуку і чалавечнасці // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 15 чэрв. – С. 3.

6. Палачанін, Ф. У атмасферы творчасці / Ф. Палачанін // Віцебскі рабочы. – 1999. – 25 сак. – С. 2.

7. Чувахова, Т. З кветкамі па жыцці / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2001. – 6 кастр. – С. 2.