Дзіцячы сад-базавая школа Бярозкаўская, ДУА. Докшыцкі раён, аг. Бярозкі
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 30.07.2019 10:54
Сучасная назва | Бярозкаўская дзіцячы сад–базавая школа, ДУА. Докшыцкі раён, аг. Бярозкі |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1920 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Бярозкі |
Пачатковая школа ў в. Бярозкі пачала працаваць з 1920 года. Праз 15 гадоў быў адкрыты пяты клас, а яшчэ праз год пачалося будаўніцтва новага будынку. У 1941 годзе школа выпусціла першых дзесяцікласнікаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак школы быў спалены. Першы пасляваенны выпуск адбыўся ў 1951 годзе.
Сучасны жа будынак школы ўведзены ў эксплуатацыю ў 1954 годзе. У 1976 і 1986 гг. былі яшчэ пабудаваны спартыўная зала і корпус для пачатковых класаў, сталовая. У 2001 годзе – установа рэарганізавана ў сярэднюю школу–сад. Капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі прайшоў у школе ў 2008 годзе. На базе школы створаны музей дзвюх рэк.
Школа сёння гэта 29 навучэнцаў і 6 выхаванцаў у дзіцячым садку. Сярод 15 педагагічных работнікаў вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю маюць – 4 і першую – 11 педагогаў.
Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Бярозкі, вул. Першамайская, 8.
ЛІТАРАТУРА
1. Альшэўская, Т. Школа, у якую прыемна заходзіць / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 25 ліп. – С. 2.
2. Аўтух, М. Непадуладна часу прыгажосць / М. Аўтух // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2003. – 12 крас. – С. 2.
3. Бяляўская, Н. Бярозкаўскай школе – 90! / Н. Бяляўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2010. – 15 мая. – С. 3.
4. Запрашае музей // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 21 кастр. – С. 5.
5. Каваленак, В. У Бярозкаўскай сярэдняй школе / В. Каваленак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1997. – 22 лют. – С. 2.
6. Конан, М. «Перастроіць сябе не спяшы...» / М. Конан // Настаўніцкая газета. – 2009. – 19 сак. – С. 4.
7. Чувахова, Т. Вучаць і вучацца / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2004. – 31 сак. – С. 4.