Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа базавая Валкалацкая, ДУА. Докшыцкі раён, аг. Валкалата

 

Сучасная назва ДУА «Валкалацкая базавая школа Докшыцкага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1857
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Валкалата

 

Свой адлік школа ў Валкалаце бярэ з 1859 года з адкрыцця народнага вучылішча, якое ўтрымлівалася на сродкі сялян. У 1875 годзе пачала работу царкоўна-прыходская школа, якую за польскім часам змяніла 4-класная пачатковая. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе яна зноў адчыніла дзверы для вучняў. У 1949 годзе – школа стала сямігодкай, а ўжо ў 1955 годзе адбыўся першы выпуск дзясятага класа. Школа месцілася ў розных прыстасаваных будынках. У 60-я гады з'явілася магчымасць пабудаваць для школы тыповае памяшканне, якое ўведзена ў эксплуатацыю ў 1966 годзе. У 1998 годзе сярэдняя школа перайшла на дванаццацігадовы тэрмін навучання, а праз дзесяць год – на адзінаццацігадовы.

Важнай падзеяй для Валкалацкай сярэдняй школы на пачатку XXI стагоддзя стаў удзел у рэспубліканскім конкурсе, дзе яна атрымала дыплом 3-й ступені як лепшая беларуская сельская школа (2000).

У 2017 годзе сярэдняя школа рэарганізавана ў базавую. На 2018/2019 навучальны год у школе навучаюцца 26 вучняў і працуюць 12 педагагічных работнікаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Валкалата, вул. Школьная, 6.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Вучоба, як і праца, павінны быць толькі ў радасць / Т. Альшэўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 1 кастр. – С. 5.

2. Альшэўская, Т. На аснове нацыянальнай культуры / Т. Альшэўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 23 сак.– С. 3.

3. Альшэўская, Т. Школа – гэта веды / Т. Альшэўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2012. – 26 снеж.– С. 4.

4. Выпускники не подвели / подгот.: А. Рудковский, Д. Синенко, О. Чичилова // Народная газета. – 2010. – 21 крас. – С. 13.

5. Мацюшонак, З. М. «Умею раздзяляць радасць іншых людзей» / З. М. Мацюшонак ; гутарыла А. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 11 ліп. – С. 2.

6. Несцяронак, А. «...І я паэзію збіраць іду па наваколлі» / А. Несцяронак ; гутарыла Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 25 лют. – С. 6.

7. Стаднюк, В. Валкалацкай школе – 35 гадоў / В. Стаднюк // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2001. – 21 лістап. – С. 3.