Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя Глінская, ДУА. Докшыцкі раён, в. Гліннае

 

Сучасная назва ДУА «Глінская сярэдняя школа Докшыцкага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1927
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Гліннае
Афицыйны сайт https://glinnoe.schools.by

 

Школа ў в. Гліннае была адкрыта ў 1927 годзе. Спачатку пачатковая, а ў 1932 годзе рэарганізавана ў сямігадовую і ў той час яна лічылася школай Бягомльскага раёна Мінскай вобласці.

Новае памяшканне школа атрымала ў 1947 годзе. З 1974 года школа мае статус – Глінская сярэдняя школа. З 2012 года перайменавана ва ўстанову адукацыі «Глінская сярэдняя школа Докшыцкага раёна».

Тут працуе школьны этнаграфічны музей «Спадчына», які быў заснаваны ў 1990 годзе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Лідзіяй Маркавец (зараз на заслужаным адпачынку). Увесь гэты час ён служыць патрыятычнаму выхаванню дзяцей, якое немагчыма без развіцця цікавасці да мінуўшчыны, павагі да працавітых і таленавітых продкаў. З цягам часу экспазіцыю перамясцілі са школьнага будынка ў асобную драўляную хатку. Яна змяшчае паўтысячы рэчаў сялянскага побыту, назбіраных падчас вучнёўскіх пошукавых экспедыцый, якія звычайна ладзяцца па вёсках летам.

Музей у школьным асяроддзі вядомы не толькі цікавай калекцыяй, але і экскурсаводамі. Яны паспяхова ўдзельнічалі ў рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». У 2010 годзе атрымалі першае месца на рэспубліканскім конкурсе школьных этнаграфічных музеяў. У 2013 годзе на рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі – 1-е месца ў намінацыі «Гісторыя аднаго экспаната».

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Гліннае, вул. Школьная, 1.

 

Глінская сярэдняя школа Докшыцкага раёна. Фотаздымак з сайта https://glinnoe.schools.by

ЛІТАРАТУРА

1. Дземідовіч, М. Ведай свой край, ганарыся мінулым / М. Дземідовіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 29 лістап. – С. 5.

2. Канавалава, А. Жывы твар музея / А. Канавалава // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2014. – 8 студз. – С. 2.

3. Таракан, А. Добрыя справы піянераў / А. Таракан // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1981. – 20 студз. – С. 4.

4. Штрыхі да партрэта / падрыхт. Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 25 студз. – С. 5.

5. Шпакоўская, Г. У продкаў ёсць чаму павучыцца / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2015. – 16 июля. – С. 22.