Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя Крулеўшчынская, ДУА. Докшыцкі раён, аг. Крулеўшчына

 

Сучасная назва ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Крулеўшчына
Афицыйны сайт https://krulya.schools.by

 

Пачатак дзейнасці адукацыйных устаноў у в. Крулеўшчына вядзецца з 1920-х гадоў ХХ стагоддзя, калі ў населеным пункце ўзнікла польскамоўная школа. Першая школа размяшчалася па вуліцы Чарняхоўскай, пазней яна перанесена ў памяшканне па вуліцы Глыбоцкай. Нарэшце, у 1938 годзе быў пабудаваны 2-павярховы цагляны будынак для сямікласнай школы.

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе была адноўлена работа пачатковай школы. 1954 год быў адзначаны адкрыццём сярэдняй школы № 36 Калінінскай чыгункі (пазней СШ № 57 Беларускай чыгункі). У 1969 годзе пачалося ўзвядзенне новага будынка Крулеўшчынскай сярэдняй школы.

Да 1972 года ў ёй вучылася амаль 1000 вучняў. У новым будынку па вул. Палявога школа пачала працаваць 1 верасня 1973 года. У 2011 годзе школа перайменавана ў Крулеўшчынскую сярэднюю школу. Школа сёння гэта – 283 навучэнцы і 40 педагагічных работнікаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Крулеўшчына, вул. Палявога, 8.

 

Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна. Фотаздымак з сайта https://krulya.schools.by

ЛІТАРАТУРА

1. Александров, А. Остался верен истории / А. Александров // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 25 студз. – С. 2.

2. Аўтух, М. Гартуемся ў паходах / М. Аўтух // Чырвоная змена. – 1980. – 12 лістап. – С. 3.

3. Белая, Г. Крулеўшчына: а нам ўжо 30 / Г. Белая // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2003. – 3 снеж. – С. 2.

4. Гаврилова, С. Навстречу великому празднику / С. Гаврилова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 15 крас. – С. 2.

5. Косцін, А. Злёт юных краязнаўцаў / А. Косцін, Я. Мальчонак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 19 ліп. – С. 3.

6. Круковіч, Н. Светлая школьная казка / Н. Круковіч // Родныя вытокі. – 2024. – 9 сак. – С. 4.

7. Лук'яненка, М. Апантаная працай / М. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 27 жн. – С. 2.

8. Лук'яненка, М. Вочы, поўныя цеплыні і любові / М. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 6 кастр. – С. 1.

9. Саковіч, Т. Высокая ацэнка працы / Т. Саковіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 24 сак. – С. 1.

10. Сіндрэвіч, М. Яркая зорка Яўгенія Малчанава / М. Сіндрэвіч // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2008. – 23 лют. – С. 4.

11. Чувахова, Т. Развіваючае навучанне – выхаванне асобы / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2003. – 23 крас. – С. 2.

12. Януш, М. Прыйшлі лялькі на кірмаш / М. Януш // Настаўніцкая газета. – 1991. – 6 ліп. – С. 3.