Школа сярэдняя Параф’янаўская, ДУА. Докшыцкі раён, аг. Параф’янава
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 30.07.2019 10:36
Сучасная назва | ДУА «Параф'янаўская сярэдняя школа Докшыцкага раёна» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1908 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Параф'янава |
Аднакласная школа для дзяцей чыгуначнікаў (15-18 вучняў) была адкрыта ў прыватным доме в. Параф'янава ў 1908 годзе. А ўжо ў 1913 годзе ў в. Параф'янава стала працаваць двухкласная чыгуначная школа, памяшканне для якой наймалі бацькі. Тут навучалася каля 30 вучняў.
У 1921 годзе адбылося адкрыццё польскай пачатковай школы. Пасля падзей 1939 года ў в. Параф'янава пачала працаваць савецкая сямігадовая школа. Падчас Вялікай Айчыннай вайны школа была закрыта.
Адразу пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе сямігодка аднавіла сваю працу і ўжо ў 1947 годзе была ўтворана сярэдняя школа. Новы будынак сярэдняй школы на 198 месцаў пабудаваны ў 1988 годзе.
Школа сёння – гэта 123 навучэнцы і 25 педагагічных работнікаў, з якіх вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі маюць 23 педагогі.
Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Параф'янава, вул. Школьная, 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Малевіч, Я. Школа эканамістаў / Я. Малевіч // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2018. – 14 сак. – С. 3.
2. Маляўка, Я. Узлёт творчай думкі / Я. Маляўка // Настаўніцкая газета. – 1976. – 26 мая. – С. 3.
3. Міхалевіч, Н. Багатая на алімпіяднікаў – багатая на падарункі / Н. Міхалевіч // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2012. – 1 студз. – С. 3.
4. Чувахова, Т. Параф'янаўскі «Мосар» / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2004. – 28 крас. – С. 2.
5. Шпакоўская, Г. І ў школу, і на экскурсію – сваім аўтобусам / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2004. – 12 кастр. – С. 4.