Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя Порплішчанская, ДУА. Докшыцкі раён, аг. Порплішча

 

Сучасная назва ДУА «Порплішчанская сярэдняя школа Докшыцкага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1864
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Порплішча
Афицыйны сайт https://porplische.schools.by

 

Царкоўна-прыходская школа ў в. Порплішча была адкрыта ў 1864 годзе з двухгадовым тэрмінам навучання. У канцы 90-х гадоў тэрмін навучання быў павялічаны да трох гадоў. Заняткі праходзілі ў асноўным зімой. У 1886/1887 навучальным годзе ў школе вучылася 33 хлопчыкі.

У час рэвалюцыйных падзей і грамадзянскай вайны школа не працавала. У 1921 годзе з прыходам белапалякаў школа зноў пачала працаваць. Выкладанне вялося на польскай мове. Пачатковая школа паступова пераўтварылася ў сямігодку. Школа з польскай мовай навучання праіснавала да верасня 1939 года. Пасля аб'яднання Беларусі яна па-ранейшаму заставалася сямігадовай, але выкладанне вялося на роднай мове. У гэты час павялічваецца колькасць вучняў, ствараецца піянерская і камсамольская арганізацыі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны, з восені 1941 года па ліпень 1944 года, школа не працавала. Будынкі былі пераўтвораны ў казармы для нямецкіх салдат. Пасля вызвалення, ужо восенню 1944 года, заняткі былі адноўлены. Да 1951 года школа заставалася сямігодкай. У 1959 годзе школа перайшла на адзінаццацігадовы тэрмін навучання з вытворчым навучаннем па спецыяльнасці садавод. Для ажыццяўлення задач вытворчага навучання быў закладзены сад плошчай адзін гектар, зроблена цяпліца.

У 1964 годзе пачалося будаўніцтва новага памяшкання школы на 320 вучнёўскіх месцаў. У эксплуатацыю будынак школы быў здадзены 8 кастрычніка 1967 года. У школе з'явіліся лабараторыя і спартыўная зала, была набыта кінаапаратура. У 1968 годзе быў закладзены дэндрапарк, а з 1970 года пачалося паглыбленае вывучэнне трактара. Кабінет па гэтай дысцыпліне быў адзін з лепшых у вобласці. У той час паспяхова працавала вытворчая брыгада, якая у 1975 годзе па выніках даследчай работы заняла першае месца ў вобласці. Школа была ўзнагароджана пераходным Чырвоным Сцягам і грузавым аўтамабілем. У гэтым жа годзе школа стала ўдзельніцай ВДНГ СССР.

У сувязі з перабудовай вёскі ў аграгарадок у 2005 годзе, праведзены капітальны рамонт школы. Заменены вокны, дзверы, новы выгляд набылі сталовая і актавая зала. Пачаў працаваць новы камп'ютарны клас.

Школа – актыўны ўдзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў. Узнагароджана шматлікімі граматамі і дыпломамі. Так, у 2007 годзе за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе па добраўпарадкаванні і азеляненні малой Радзімы «Квітней, мой край!» яна ўзнагароджана дыпломам 1-й ступені. У 2011 годзе школа ўзнагароджана дыпломам і кубкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта за ІІ месца ў абласным конкурсе малых архітэктурных форм «Алімпійская гісторыя» і пра яе зняты дакументальны фільм.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Порплішча, вул. Школьная, 2а.

 

Порплішчанская сярэдняя школа Докшыцкага раёна. Фотаздымак з сайта http:// orplispche.schools.by

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Вечна юная школа / Т. Альшэўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2004. – 11 снеж. – С. 2.

2. Канстанцінаў, І. У скарбонку калгаса / І. Канстанцінаў // Настаўніцкая газета. – 1975. – 28 мая. – С. 2.

3. Круковіч, Н. Ах, гэтыя цёплыя сустрэчы! / Н. Круковіч // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2008. – 6 лют. – С. 4.

4. Лук'яненка, М. Імкнуцца да дасканаласці / М. Лук'яненка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 14 кастр. – С. 5.

5. Лук'яненка, М. Яе паважаюць у раёне / М. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2008. – 8 сак. – С. 2.

6. Сясіцкі, М. Дапамагчы ў выбары шляху / М. Сясіцкі // Вiцебскі рабочы. – 1980. – 16 мая. – С. 3.

7. Фурс, М. Галоўнае – моцная сям'я / М. Фурс // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2002. – 13 крас. – С. 2.

8. Чувахова, Т. На зорным шляху выхавання / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2003. – 4 кастр.– С. 1.