Школа сярэдняя Сітцаўская, ДУА. Докшыцкі раён, аг. Сітцы
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 30.07.2019 10:53
Сучасная назва | ДУА «Сітцаўская сярэдняя школа Докшыцкага раёна» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1864 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Сітцы |
Свой адлік школа ў в. Сітцы бярэ з адкрыцця народнага вучылішча (1864). У 1913 г. быў пабудаваны новы мураваны будынак школы. У 1920 г. адкрыта польская школа. У перыяд з 1941 па 1944 гг. – працавала пачатковая школа. У 1950-я гг. школа стала сямігадовай і размясцілася ў некалькіх будынках былой сядзібы Дамейкаў і ў памяшканнях сельскага клуба. У сувязі з пераходам да ўсеагульнай абавязковай васьмігадовай адукацыі ў 1961 г. Сітцы-Пліская сямігадовая школа пераўтворана ў Сітцаўскую васьмігадовую школу.
У 1966 г. Сітцаўская васьмігадовая школа рэарганізавана ў Сітцаўскую сярэднюю школу. 23 лютага 1982 года закладзены першы камень у будаўніцтва новай двухпавярховай школы. І 3 снежня 1982 г. яна сустрэла сваіх вучняў. Пры школе стаў дзейнічаць інтэрнат.
Школа сёння – гэта 83 навучэнцы і 23 педагагічныя работнікі, з якіх вышэйшая і першая кваліфікацыйныя катэгорыі ў 20 педагогаў.
Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, аг. Сітцы, вул. Школьная, 16.
ЛІТАРАТУРА
1. Елісеева, А. Сцяжынкай здаро'ўя і памяці / А. Елісеева // Народная асвета. – 1992. – № 2. – С. 58–61.
2. Жоўтка, А. Расце змена / А. Жоўтка // Настаўніцкая газета. – 1979. – 7 ліп. – С. 2.
3. Малевіч, Я. Да мэты – праз перашкоды / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 6 крас. – С. 5.
4. Саковіч, Т. Спорт – на ўсё жыццё / Т. Саковіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2019. – 3 студз. – С. 7.
5. Чувахова, Т. Няма ў свеце лепшай школы / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1997. – 24 снеж. – С. 3.
6. Шутава, С. У Сітцаўскай сярэдняй школе / С. Шутава // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1999. – 17 лют. – С. 2.
7. Януковіч, І. У адукацыі – наша будучыня / І. Януковіч // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2003. – 19 лістап. – С. 2.