Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячы сад-сярэдняя школа Тумілавіцкая, ДУА. Докшыцкі раён, в. Тумілавічы

 

Сучасная назва ДУА «Тумілавіцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа Докшыцкага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1852
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Тумілавічы
Сайт http://tumilovichi.schools.by/

 

У 2017 годзе споўнілася 165 гадоў з таго часу, як упершыню адкрылі свае падручнікі вучні ў в. Тумілавічы. Змянялася краіна, змянялася назва школы, заставалася нязменным толькі яе прызначэнне – даваць веды дзецям. З 1852 года школа размяшчалася ў грамадскім доме. На яе ўтрыманне штогод адпускаліся грошы з дзяржаўнага казначэйства і са збору з дзяржаўных сялян. На пасадзе настаўнікаў у розныя гады працавалі выпускнікі духоўных семінарый Мацвей Сямёнавіч і Сямён Мацвеевіч Балевічы, Іосіф Віктаравіч Чабатароў, выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі Ісак Яўсеевіч Шчука, Канстанцін Фёдаравіч Лабоцкі, Кірыл Міронавіч Барысавец, Аляксей Данілавіч Дзянькевіч. Пасля заканчэння Мінскага вучылішча для дзяўчат з 1 лютага 1873 года працавала настаўніцай Алена Антонаўна Хруцкая. У1883/1884 навучальным годзе тут вучылася 35 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. У 1890-х гадах колькасць вучняў стала павялічвацца. У 1891/1892 навучальным годзе быў 41 вучань, у 1896/1897 навучальным годзе – 47 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак, у 1898/1899 навучальным годзе – 71 хлопчык і 13 дзяўчынак. Пасля 1917 года пачалася новая старонка ў гісторыі развіцця народнай адукацыі, а з ёй і ў гісторыі Тумілавіцкай школы.

Беларуская школа ў Тумілавічах вядзе свой адлік з 1939 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска Тумілавічы была спалена, але, у пасляваенныя гады, адноўлена. Будаўніцтва школы пачалося амаль адразу пасля вызвалення. У 1948 годзе на базе пачатковай школы быў адкрыты пяты клас. Кастрычнік 1949 года – час, калі школа ў в. Тумілавічы перайшла ў новы будынак. Дагэтуль, з 1944 года яна месцілася ў адным пакоі ў суседняй вёскай Стараселле. Адноўленая школа працавала ў тры змены, бо была яшчэ і вячэрняя.

Паступова пачатковая школа была пераўтворана ў сямігадовую, а ў 1951 годзе школа стала сярэдняй. На сродкі калгаса «Праўда» ў 1970 годзе быў пабудаваны кірпічны двухпавярховы будынак новай школы на 192 вучнёўскія месцы, да якога на працягу часу былі ўзведзены –сталовая, інтэрнат, школьная вучэбная майстэрня, аўтаклас, цяпліца. У 1989 годзе зроблены капітальны рамонт будынка. Школа набыла эстэтычны выгляд, прыгажосць і гармонію ў знешнім афармленні. У 1993 годзе ўзнік этнаграфічны куток «Беларуская хатка». У 1995 годзе Тумілавіцкая сярэдняя школа пераўтворана ў школу–сад.

Зараз у школе працуе 20 педагагічных работнікаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Тумілавічы, вул. Цэнтральная, 57.

 

Тумілавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Докшыцкага раёна. Фотаздымак з сайта https://tumilovichi.schools.by

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Млынец – «і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц» / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 21 студз. – С. 6.

2. Альшэўская, Т. У Тумілавіцкай школе / Т. Альшэўская, А. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 19 мая. – С. 5.

3. Гічанская, Я. Парасткі дабрыні / Я. Гічанская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 22 крас. – С. 5.

4. Ковель, В. М. Або рабі на «выдатна», або не рабі зусім / В. М. Ковель ; гутарыла А. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 11 лістап. – С. 1–2.

5. Пастернак, Т. Клякса не в тетради, а на ферме / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 17 марта. – С. 1, 6.

6. Плавінскі, А. Тумілавіцкая школа...ХIХ стагоддзе... / А. Плавінскі, А. Карніловіч // Настаўніцкая газета. – 2012. – 28 чэрв. – С. 13.

7. Саковіч, Т. Магістр на ўсе рукі / Т. Саковіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 3 лістап. – С. 5.

8. Салянка, Л. Маленькі востраў вечнага Юнацтва / Л. Салянка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 1 лістап. – С. 3.

9. Чувахова, Т. Тумілавіцкай школе – 50 / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1999. – 27 кастр.– С. 1–2.

10. Чувахова, Т. Школе – 25 / Т. Чувахова ; фота В. Кажамячонка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1996. – 17 лют. – С. 2.

11. Шпакоўская, Г. Тумілавіцкія настаўніцы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2002. – 23 лют. – С. 5.

12. Шпакоўская, Г. Ферма корміць, ферма вучыць / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2001. – 13 снеж. – С. 2.