Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 1, ДУА. Докшыцкі раён, г. Докшыцы

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1608
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы
Сайт http://sch1.dokshitsy.edu.by

 

Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы з'яўляецца старэйшай у раёне школай. У 1608 годзе біскуп Станіслаў Кішка пабудаваў у Докшыцах касцёл, а пры ім была адкрыта школа. Ён жа абавязаў святароў утрымліваць школу ў мястэчку. Ксёндз Сымон Трацэўскі напрыканцы XVIII – пачатку XIX стст. пабудаваў новы будынак для школы. У 1791 годзе гараджанка Марыяна Карнельская прызначыла 47 рублёў 20 капеек на ўтрыманне двух вучняў. Ксёндз Трацэўскі прызначыў яшчэ 30 рублёў на ўтрыманне трэцяга вучня, ён жа набыў для школы каля пяцідзесяці кніг. Паводле кнігі «Дыяцэзія Мінская каля 1830 года», складзенай на падставе архіўных дакументаў, у школе напачатку XIX стагоддзя было шэсць вучняў.

З 1922 года ў Докшыцах працуе польская агульнаадукацыйная школа ІІІ ступені. У 1939 годзе, пасля аб'яднання Беларусі, была створана сямігодка. Існавала школа і ў гады нямецкай акупацыі з 1941 па 1943 год.

Пасля вызвалення горада часцямі Савецкай арміі ў 1944 годзе школа ў Докшыцах аднавіла работу. Першы выпуск пасляваеннай школы адбыўся ў 1948 годзе. Тыпавы будынак васьмігадовай школы быў узведзены ў 1957 годзе. Праз тры гады пабудавана спартыўная зала і цяпліца з пячным ацяпленнем.

У 1964 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 жнiўня школе было прысвоена імя І. С. Палявога. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР за нумарам 428 ад 21 верасня 1964 года для ўшанавання памяці Героя Савецкага Саюза Палявога Івана Сцяпанавіча ў школе быў створаны мемарыяльны музей І. С. Палявога.

Будаўніцтва сучаснага будынка школы пачалося, калі дырэктарам школы быў Паруль Уладзімір Францавіч. На дапамогу будаўнікам прыйшоў увесь горад (бацькі, працаўнікі амаль усіх арганізацый горада, настаўнікі і вучні). Будаўніцтва школы было завершана ў лютым 1973 года. І 19 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё школы. У 1988 годзе адкрыты кабінет інфарматыкі. У сувязі з адкрыццём у 1991 годзе сярэдняй школы № 2, частка вучняў і настаўнікаў перайшлі ў новую школу. У 1993 годзе ў школе было 870 вучняў, працавала 68 настаўнікаў і выхавацеляў.

У 2018 годзе школа адзначала 410-гадовы юбілей і 70-годдзе першага савецкага выпуску.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вул. Школьная, 5.

 

Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы Докшыцкага раёна. Фотаздымак з сайта http://sch1.dokshitsy.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Александров, А. Школе – 395 лет! / А. Александров // Витебский курьер. – 2003. – 7 марта. – С. 2.

2. Амаль чатыры сотні год тут ведамі сілкуецца народ // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2003. – 1 сак. – С. 2.

3. Арцімёнак, У. П. Докшыцкай СШ № 1 – 35 / У. П. Арцімёнак // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2008. – 16 лют. – С. 2.

4. Берникович, Д. На уроках скучно не бывает / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 29 дек. – С. 6.

5. Гільніч, Л. Значны як настаўнік, цікавы як асоба / Л. Гільніч // Настаўніцкая газета. – 2017. – 21 кастр. – С. 1.

6. Грабоўскі, Д. Шукальнікі слядоў мінулага / Д. Грабоўскі // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 5 кастр. – С. 2.

7. Гэта не прафесія – прызванне // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1995. – 25 кастр. – С. 3.

8. Дынастыя настаўнікаў // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015.– 21 лют. – С. 5.

9. Кальга, Л. Ад сэрца к сэрцу / Л. Кальга // Настаўніцкая газета. – 1980 – 30 ліп. – С. 2.

10. Колуженко, А. История родного края / А. Колуженко // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 18 мая. – С. 1–2.

11. Колькі школай пройдзена... // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1993. – 3 сак. – С. 2.

12. Кузняцова, В. Арбіты высокіх палётаў / В. Кузняцова // Чырвоная змена. – 1965. – 6 лістап. – С. 3.

13. Лук'яненка, М. Гэты звычайны незвычайны Міша, або Зорачка таленту / М. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 20 крас. – С. 1.

14. Лук'яненка, М. Докшыцкай школе № 1 – 400 / М. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 15 снеж. – С. 2.

15. Лук'яненка, М. Дыягназ: высокі прафесіяналізм / М. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 17 жн. – С. 2.

16. Лук'яненка, М. І прафесіянал, і цікавая жанчына / М. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 7 сак. – С. 1.

17. Паклонімся і мёртвым, і жывым // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 30 мая. – С. 7.

18. Паруль, У. Не забытыя героі / У. Паруль // Настаўніцкая газета. – 1968 – 5 чэрв. – С. 3.

19. Стадольнік, Т. «Ад сэрца да сэрца» / Т. Стадольнік // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 14 кастр. – С. 4.

20. Тут 10 класаў пройдзена... // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1998. – 11 лют. – С. 3.

21. Чувахова, Т. Знаёмцеся: Маша Даніловіч з 10 «Б» / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2003. – 3 мая. – С. 2.

22. Чувахова, Т. Святкавала школа юбілей / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1993. – 24 сак. – С. 2.

23. Чувахова, Т. «Я не магла не стаць настаўнiцай» / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1999. – 2 кастр. – С. 2.

24. Шпаковская, Г. В путь за учителем / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 3 мая. – С. 10.

25. Юнцэвіч Фаіна Андрэеўна // Роднае слова. – 1994.– № 9.– С. 11.

26. Шульга, Г. М. Самоконтроль деятельности СШ № 1 г. Докшицы в 2011/12 году / Г. М. Шульга, М. А. Малаш, С. П. Величко // Народная асвета. – 2012. – № 12. – С. 55–70.

1608