Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 2, ДУА. Докшыцкі раён, г. Докшыцы

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1990
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы
Сайт http://sch2.dokshitsy.edu.by

Сярэдняя школа № 2 у Докшыцах была адкрыта 1 верасня 1990 года і да канца ўзвядзення асноўнага будынку месцілася ў некалькіх памяшканнях: пачатковыя класы ў будынку былога дзіцячага сада па вуліцы Піянерскай, астатнія класы ў будынку КПК і ў будынку спартыўнай школы па вуліцы Школьнай і адзін у будынку райкама партыі па вуліцы Ленінскай. У школе ў той час вучылася 619 вучняў, настаўнікаў было 41 спецыяліст.

1 красавіка 1991 года адкрыўся асноўны 3-павярховы будынак школы, які быў пабудаваны ПМК-52. Была створана кабінетная сістэма навучальнага працэсу. У 1992–1993 гг. у школе закладзены сад і ружоўнік: 350 дрэў, 120 кустоў руж. Прышкольная пляцоўка складала 20 сотак, дапаможная гаспадарка – 20 гектараў. У школе ўкаранілі праграмы «Крок за крокам» (1995) і «Развіваючае навучанне» (1998), пачаў працаваць экатэатр, які неаднаразова станавіўся пераможцам абласных конкурсаў і фестываляў.

За час існавання школы выпускнікі ўзнагароджаны: 29 залатымі медалямі, 29 срэбнымі медалямі. З 1995 года вучнямі школы на раённых турах рэспубліканскай алімпіяды заваявана: 184 першыя месцы, 141 другое месца, 120 трэціх месцаў. Школа ўдзельнічала ў абласных і рэспубліканскіх турах алімпіяды. Сярод пераможцаў таксама ёсць навучэнцы школы.

У школе створаны і працуюць клубы: «Літасць», «ЮІР»; цэнтры: «Здароўе», «Я – беларус», «Эколаг», а таксама метадычныя аб'яднанні: настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў замежнай мовы, настаўнікаў рускай і беларускай мовы і літаратуры, настаўнікаў матэматыкі, настаўнікаў фізічнай культуры і спорту, настаўнікаў прадметаў прыродазнаўча-навуковага цыкла, класных кіраўнікоў I ступені навучання, класных кіраўнікоў II і III ступені навучання.

У 2018/2019 навучальным годзе ў школе: 24 класы-камплекты, 549 навучэнцаў, 61 педагагічны работнік. Сярод іх – 18 з вышэйшай катэгорыяй, 25 з першай катэгорыяй.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вул. Ленінская, 47.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Генадзьева, В. Алена і яе кветкі / В. Генадзьева // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 23 лістап. – С. 2.

2. Камлёва, Н. Искусство на пользу природе / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2015. – 14 мая. – С. 15.

3. Карніловіч, В. Сустрэча з «жывой» памяццю / В. Карніловіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2019. – 16 лют. – С. 4.

4. Лук'яненка, Л. Вянок поспеху / С. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 10 жн. – С. 2.

5. Міхно, У. Каго абмінае «чорна кошка» / У. Міхно // Настаўніцкая газета. – 1993. – 20 кастр. – С. 2.

6. На адной хвалі з калектывам / падрыхт. Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 16 крас. – С. 4.

7. Пашэвіч, В. Экалагічная адукацыя і выхаванне / В. Пашэвіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2003. – 18 чэрв. – С. 4.

8. Саковіч, Т. Працяг настаўніка – у яго вучнях / Т. Саковіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 6 кастр. – С. 1.

9. Саковіч, Т. Цэнтр па стварэнні будучага / Т. Саковіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 12 снеж. – С. 1.

10. СШ № 2 г. Докшыцы – 25 / падрыхт. Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 30 крас. – С. 4.

11. Чувахова, Т. Весткі з Докшыцкай СШ № 2 / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1994. – 5 лют. – С. 2.

12. Чувахова, Т. Мелодыі шчасця / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2003. – 9 крас. – С. 3.

13. Чувахова, Т. Не дата, але падстава / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2000. – 18 лiстап. – С. 2, 4.

14. Шкелко, И. Директор нового поколения // Знамя юности. – 2009. – 24 апр. – С. 5.

15. Школа ў новым навучальным // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1991. – 27 верас. – С. 2.

16. Шустоўская, Т. Погляд у будучыню / Т. Шустоўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2019. – 19 студз. – С. 5.

17. Ярошчанка, Н. В. У якую глебу ўпадзе зерне... / Н. В. Ярошчанка // Родныя вытокі. – 1995. – 26 ліп. – С. 2.