Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 1 імя З. І. Азгура, ДУА Сенненскі раён, г. Сянно.

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Сянно імя З. І. Азгура»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1867
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно
Сайт

http://senno-school1.belhost.by/

 

Гісторыя школы пачалася з 1867 года, калі было ўтворана вышэйшае пачатковае вучылішча.

На навучанне прымаліся хлопчыкі ўсіх саслоўяў. Працягласць навучання – 4 гады. Вучылішча размяшчалася ў прыватных дамах.

У пачатку 1918 года загадчык вучылішча – Раман Іванавіч Цюшкевіч. З чэрвеня 1918 года ўстанову адукацыі ўзначальваў Карп Мікіціч Рачко. У кастрычніку 1918 года вучылішча было пераўтворана ў 1-ю Сенненскую савецкую школу II ступені. У гэтым годзе школе быў перададзены былы будынак казённага віннага склада.

У 1918/1919 навучальным годзе ў школе працавала 8 настаўнікаў. З гэтага часу ў школе адбывалася сумеснае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак. Было 5 класаў: 3 асноўныя і 2 паралельныя. Па стане на 1 снежня 1919 года налічвалася 204 навучэнцы ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў. У школе працавала бібліятэка, у фондах якой налічвалася 689 кніг. Меліся фізічная і хімічная лабараторыі, сталярная, швейная і пераплётная майстэрні. Для арганізацыі харчавання навучэнцаў меліся чайная, грамадская вучнёўская крама. Пры школе працаваў урач.

У пачатку 1920 года ў сувязі з недахопам настаўнікаў аддзелам народнай адукацыі было прынята рашэнне аб зліцці 1-й і 2-й школ у адну – Сенненскую савецкую школу II ступені. Заняткі адбываліся ў дзве змены.

У 1924 годзе школы ўжо працавалі самастойна. У 1928–1935 гг. дырэктар – Пётр Нікіфаравіч Алейнікаў.

У 1939 годзе школу з адзнакай скончыў Пётр Васільевіч Макавецкі, выдатны фізік.

У ліпені 1944 года Сенненская СШ № 1 аддзела адукацыі Сенненскага раённага Савета дэпутатаў працоўных і яго выканкама аднавіла сваю дзейнасць пасля вызвалення тэрыторыі Сенненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У школе выкладала 9 настаўнікаў 1-4 класаў і 10 настаўнікаў 5-9 класаў.

У верасні 1946 года Сенненская сярэдняя школа № 1 рэарганізавана ў Сенненскую няпоўную сярэднюю школу. Адначасова на базе школы арганізавана Сенненская вячэрняя школа рабочай моладзі. Сенненская няпоўная сярэдняя школа была перайменавана ў Сенненскую сярэднюю школу № 1 аддзела народнай адукацыі Сенненскага раённага Савета дэпутатаў працоўных.

У 1974 годзе школа атрымала новы будынак, у 1975 годзе – пераехала. Будынак школы быў пабудаваны па індывідуальным праекце, мае цэнтральнае ацяпленне, халоднае забеспячэнне, каналізацыю, актавую залу, абсталяваныя кабінеты па ўсіх прадметах навучальнага плана.

Бібліятэка мае ў сваім фондзе больш 56 тысяч падручнікаў і навучальнай літаратуры, больш 16 тысяч кніг і брашур. Спартыўная база школы:

– спартыўная зала 288 м2, якая абсталявана для заняткаў па лёгкай атлетыцы, спартыўнымі гульнямі (баскетбол, ручны мяч, футбол, валейбол);

– гімнастычная зала (урокі фізкультуры ў пачатковай школе, заняткі па рытміцы і танцах);

– зала для заняткаў па тэнісе.

Каля школы размешчаны стадыён, які поўнасцю прадастаўляецца для арганізацыі і правядзення навучальнага працэсу і пазакласнай работы. На тэрыторыі школы абсталяваны:

– футбольная пляцоўка;

– паласа перашкод;

– дзіцячая пляцоўка для гульні.

Школа мае сталовую на 100 пасадачных месцаў, медыцынскі кабінет.

У 1988 годзе адкрыты класы з мастацкім ухілам. У 1996–1997 гг. быў адкрыты мастацкі музей.

4 студзеня 1996 года Указам Прэзідэнта РБ А. Р. Лукашэнкі № 10 школе было прысвоена імя знакамітага скульптара Заіра Ісаакавіча Азгура. Згодна з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14.07.2006 года № 502 ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя З. І. Азгура г. Сянно» была перайменавана ва ўстанову адукацыі «Сенненская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 1 імя З. І. Азгура» аддзела адукацыі Сенненскага райвыканкама.

З 1997 года школа працавала як шматпрофільная з ліцэйскімі класамі. У 1998–2008 гг. – з мастацкім ухілам. З 2008 года – агульнаадукацыйная школа.

З 2008/2009 навучальнага года ў школе былі ўведзены факультатыўныя заняткі як форма дыферэнцыраванага навучання. З 2013 года – агульнаадукайная сярэдняя школа з вывучэннем прадметаў на павышаным узроўні фізіка-матэматычнага профілю.

Адукацыйны працэс ажыццяўляюць 53 педагагічныя работнікі. Педагагічны калектыў школы мае дастаткова высокі ўзровень кваліфікацыі: 94 % настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй. Большасць настаўнікаў (79 %) маюць стаж працы больш 15 гадоў, 72 % педагогаў маюць вышэйшую і першую катэгорыі.

Дырэктар – Ладыжын Аляксандр Іванавіч.

Школа мае ўласны гімн (словы і музыка Ігара Канстанцінавіча Паўлоўскага).

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Акцябрская, д 82 а.

 

Выпуск 1941 года СШ № 1 імя З. І. Азгура. г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://www.senno.byВыпуск 1960 года СШ № 1 імя З. І. Азгура. г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://www.senno.byПедагагічны калектыў СШ № 1 імя З. І. Азгура. г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://www.senno.byВыпуск 2004 года СШ № 1 імя З. І. Азгура. г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://www.senno.byСярэдняя школа № 1 імя З. І. Азгура. г. Сянно. Фотаздымак з сайта https://m.ok.ruСярэдняя школа № 1 імя З. І. Азгура. г. Сянно. Фотаздымак з сайта https://m.ok.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Бандарэвіч, В. Педагагічная філасофія Алены Яроменка / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2010. – 6 сак. – С. 4.

2. Бандарэвіч, В. Аркад школьнага сузор'я / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 30 мая. – С. 2.

3. Бандарэвіч, В. Сцяна-карціна / В. Бандарэвіч // Витебские вести. – 2018. – 1 сент. – С. 16.

4. Буракова, Т. Калектыў працуе на якасць / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 23 крас. – С. 4.

5. Буракова, Т. «Мы гэтага ніколі не забудзем» / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2004. – 25 чэрв. – С. 4.

6. Візнер, М. Школа спакою і радасці / М. Візнер // Голас Сеннешчыны. – 2002. – 18 мая. – С. 2.

7. История школы: люди, события, факты / подгот. Л. Криштопенко // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 31 студз. – С. 5.

8. Іванова, Л. «Брыганціны» Святланы Віннік / Л. Іванова // Голас Сенненшчыны. – 2003. – 4 кастр. – С. 2, 4.

9. Іўеў, Л. Педагог і астролаг / Л. Іўеў // Голас Сенненшчыны. – 2004. – 26 кастр. – С. 1.

10. Криштопенко, Л. В годы военного лихолетья... / Л. Криштопенко // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 6 мая. – С. 6 ; 13 мая. – С. 6.

11. Криштопенко, Л. «Не надеялись, что останемся живы...» / Л. Криштопенко // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 26 мая. – С. 4, 6.

12. Крыштопенка, Л. У нас на кафедры / Л. Крыштопенка // Голас Сенненшчыны. – 2001. – 20 студз. – С. 2.

13. Лазюк, А. Не першая сустрэча. І не апошняя / А. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 16 сак. – С. 3.

14. Курс, В. Любоў, духоўнасць, прыгажосць / В. Курс // Голас Сенненшчыны. – 2000. – 14 лiстап. – С. 2.

15. Паўлоўская, М. Тыднёвы калейдаскоп / М. Паўлоўская // Настаўніцкая газета. – 2013. – 19 сак. – С. 6.

16. Пукшанскі, А. Сенненскай школе – 145 гадоў / А. Пукшанскі // Звязда. – 2013. – 9 лют. – С. 5.

17. Урядова, Н. Связь восстановили спустя полвека / Н. Урядова // Знамя юности. – 2009. – 2 июля. – С. 8.

18. Урядова, Н. Сыграем в квиз? / Н. Урядова // Знамя юности. – 2019. – 4 янв. – С. 4.

19. Шаўчэнка, Т. Зробім крок да здароўя разам / Т. Шаўчэнка // Настаўніцкая газета. – 2013. – 29 жн. – С. 7.