Школа сярэдняя № 2, ДУА Сенненскі раён, г. Сянно.
- Подробности
- Створана 10.09.2019 08:40
- Адноўлена 10.09.2019 11:35
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Сянно» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно |
Сайт |
Гісторыя школы пачалася з 1867 года, калі было ўтворана вышэйшае пачатковае вучылішча.
На навучанне прымаліся хлопчыкі ўсіх саслоўяў. Працягласць навучання – 4 гады. Вучылішча размяшчалася ў прыватных дамах.
Да Вялікай Айчыннай вайны ў г. Сянно было 2 сярэднія школы. 1-я Беларуская СШ (зараз – СШ № 1 імя З. І. Азгура) лічылася ўзорнай, 2-я Беларуская СШ (зараз – СШ № 2 г. Сянно) была звычайнай.
26 чэрвеня 1944 года г. Сянно быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Будынак СШ № 2 захаваўся, але ў вокнах не было шкла, матэрыяльная база была знішчана. У асноўным будынку налічвалася 6 класных пакояў. Побач быў пабудаваны новы будынак з 3 класнымі пакоямі. У трэцюю змену займалася школа рабочай моладзі (вячэрняя).
1 жніўня 1944 года пачаліся заняткі ў школе. Дырэктар – Марціновіч Мірон Якаўлевіч. Школа працавала ў 2 змены. Навучэнцы 5-10 класаў займаліся ў першую змену, 1-4 класаў – у другую.
У 1947 годзе ўтварылася дзве школы на адной тэрыторыі: СШ № 2 г. Сянно з беларускай мовай навучання і руская сямігадовая школа.
У 1948 годзе адбылася рэарганізацыя. Дырэктар – Магера Іван Кузьміч. З 1 жніўня 1960 года – Лукашаў Сяргей Афанасьевіч.
1 студзеня 1961 года школа пераехала ў новы будынак на 520 вучнёўскіх месцаў. У гэты час навучалася 640 вучняў у дзве змены. У 1970–1976 гг. дырэктар – Аўраменка Мяфодзій Іванавіч.
За 41 пасляваенны год было навучана 3500 вучняў, 30 – скончылі школу з залатым медалём.
СШ № 2 г. Сянно знаходзіцца ў цэнтры горада. Асноўны будынак 1961 года і прыбудова 1991 года. У школе 28 вучэбных памяшканняў, спартыўная, трэнажорная і тэнісная зала, спартыўна-аздараўленчая пляцоўка, медыцынскі кабінет, сталовая, бібліятэка.
Дырэктар – Алена Аляксандраўна Зелентава. Колькасць педагогаў – 59.
Сярэдняя школа № 2 г. Сянно рэалізуе рэспубліканскі інавацыйны праект «Укараненне мадэлі рэфлексіўнай дыягностыкі прафесійнай дзейнасці як сродак праектавання індывідуальнай адукацыйнай траекторыі педагога». Для работы ў новым праекце, якім кіруе дырэктар школы Алена Зелентава, была створана група педагогаў-інаватараў. Яны прымаюць удзел у метадычных мерапрыемствах, конкурсах, канферэнцыях. Настаўнік англійскай мовы Вольга Віннік удзельнічала ў Міжнародным конкурсе прафесійнага майстэрства «Настаўнік года-2018», які прайшоў у Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці. У выніку актыўнай праектнай дзейнасці ў 2018 годзе ўстанова адукацыі заняла першае месца ў рэйтынгу школ Сенненскага раёна.
ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Сянно», пачынаючы з мая 2017 года, уключылася ў праект супрацоўніцтва з Песчанакопскай сярэдняй школай № 2 Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
У 2018 годзе па ініцыятыве спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву ў школе з 23 вучняў быў сфарміраваны клас, профілем якога з'яўляецца лёгкая атлетыка і біятлон. У перспектыве плануецца дадаць грэка-рымскую барацьбу.
З 1990 года ў школе існуе гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Зрабі сам». Навучэнцы з пятага класа прыступаюць да апрацоўкі драўнянага матэрыялу (выпальванне і контурная разьба). У 6-м класе яны ўжо спрабуюць прарэзаную і геаметрычную разьбу, у 7-м – разнавіднасці такарнай апрацоўкі, у 8-9-м – разнавіднасці плоскарэльефнай і рэльефнай разьбы. Старшакласнікі вырабляюць сталярныя вырабы, упрыгожаныя рознымі відамі разьбы, а таксама аб'ёмную разьбу. Пачынаючы з 2004 года (з пачатку ўвядзення алімпіяды па працоўным навучанні), навучэнцы СШ № 2 г. Сянно заўсёды з'яўляюцца прызёрамі раённай алімпіяды, пераможцамі абласнога і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды. Яны актыўна прымаюць удзел у раённых выставах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кірмашах, святах гарадоў Сянно і Віцебска.
Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Акцябрская, д. 10.
ЛІТАРАТУРА
1. Алексеева, А. Побеждать с детства / А. Алексеева // Народнае слова. – 2009. – 5 лют. – С. 10.
2. Бандарэвіч, В. Паспявае і ў вучобе, і ў спорце / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 26 верас. – С. 1, 3.
3. Бандарэвіч, В. Экзамен для настаўнікаў / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 21 студз. – С. 5.
4. Бредихина, Н. Учитель математики / Н. Бредихина // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 10 снеж. – С. 4.
5. Буракова, Т. Гісторыя адной настаўніцы / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2006. – 7 лют. – С. 2.
6. Буракова, Т. Першы раз – у спартыўны клас / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 1 верас. – С. 4.
7. Буракова, Т. Современный учитель для современного ученика / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 1 верас. – С. 4.
8. Бынькоў, А. «Прымірыла» расіян і французаў / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2014. – 8 апр. – С. 8.
9. Бынькоў, А. Урокі на ўсё жыццё, ці Настаўніцкае крэда Васіля Бандарэвіча / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2012. – 22 сак. – С. 9.
10. Быньков, А. Чтобы в мире стало меньше страданий / А. Быньков // Народнае слова. – 2012. – 29 мая. – С. 7.
11. Горбачёва, И. Для здоровья, ума и творчества / И. Горбачёва // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 19 лют. – С. 4.
12. Жарнасек, І. Педагогіка – яе прызванне / І. Жарнасек // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 7 сак. – С. 2.
13. Залесская, С. И все-таки село на шаг впереди / С. Залесская // Белорусская нива. – 2008. – 16 дек. – С. 2.
14. Іванова, Л. «...I жыццё набудзе сэнс...» / Л. Іванова // Голас Сенненшчыны. – 2001. – 6 студз. – С. 4.
15. Іванова, Л. Так вучылі яшчэ Пушкіна / Л. Іванова // Голас Сенненшчыны. – 1997. – 13 верас. – С. 2.
16. Карамазін, Д. Гісторыя Сенненшчыны ў малюнках / Д. Карамазін // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 10 верас. – С. 3.
17. Румо, С. Зрабі сам! Ад выпальвання да аб'ёмнай разьбы / С. Румо // Настаўніцкая газета. – 2013. – 14 сак. – С. 11.
18. Румо, Т. Зачараваныя снегам / Т. Румо // Настаўніцкая газета. – 2013. – 23 лют. – С. 7.