Дзіцячы сад-сярэдняя школа Яноўская, ДУА. Сенненскі раён
- Подробности
- Створана 10.09.2019 08:40
- Адноўлена 10.09.2019 13:40
Сучасная назва | ДУА «Яноўская дзіцячы сад-базавая школа імя М. Л. Цурана» |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1925 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Янова |
Сайт | https://yanovo-senno.schools.by |
У 1925 годзе ў пасёлку Янова была адчынена пачатковая школа. У 1950 годзе пераўтворана ў сярэднюю школу. У 1952 годзе адбыўся першы выпуск дзесяцігодкі.
У 2001 годзе школе прысвоена імя Мікалая Лявонавіча Цурана, які нарадзіўся 14 кастрычніка 1938 года ў вёсцы Янова Сенненскага раёна. У жніўні 1968 года работнікі калгаса імя Энгельса выбіраюць Мікалая Лявонавіча сваім старшынёй. З 1 студзеня 1970 года на базе гэтага калгаса стварыўся саўгас «Машканы», пазней перайменаваны ў саўгас імя П. М. Машэрава. Старанная праца Мікалая Лявонавіча Цурана адзначана ордэнамі Дружбы народаў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За добрасумленную працу», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 2007 годзе Яноўская сярэдняя школа імя М. Л. Цурана пераўтворана ў ДУА «Яноўская дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М. Л. Цурана Сенненскага раёна». У 2016 годзе – ДУА «Яноўская дзіцячы сад-базавая школа імя М. Л. Цурана Сенненскага раёна».
Па стане на 2019 год школа працуе ў рэжыме пяцідзённага вучэбнага тыдня з шостым днём арганізацыйна-выхаваўчай работы.
Яноўская ДСБШ уключае тры ступені навучання:
– першая ступень навучання (працягласць 4 гады);
– другая ступень навучання (працягласць 5 гадоў).
У школе працуюць 25 педагогаў. З іх маюць:
– вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю (3 настаўнікі);
– першую кваліфікацыйную катэгорыю (11 настаўнікаў);
–другую кваліфікацыйную катэгорыю (3 настаўнікі).
У школе – 80 вучняў, у дзіцячым садзе – 30 дзяцей.
Матэрыяльна-тэхнічная база:
– актавая зала на 50 месцаў;
– камп'ютарная зала на 8 месцаў;
– спартыўная зала;
– сталовая на 34 месцы;
– сталярная майстэрня;
– кабінет абслуговай працы;
– кабінет дэфектолага;
– 12 вучэбных класаў;
– бібліятэка;
– пакой грамадскіх аб'яднанняў;
– настаўніцкая;
– стадыён;
– групавыя памяшканні на 55 месцаў.
Ва ўстанове адукацыі дзейнічаюць метадычныя аб'яднанні:
– метадычнае аб'яднанне настаўнікаў пачатковых класаў, фізічнай культуры і здароўя;
– метадычнае аб'яднанне настаўнікаў гуманітарнага цыкла;
– метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай ўстановы;
– метадычнае аб'яднанне настаўнікаў класаў інтэграванага навучання і выхавання.
Дырэктар – Буракова Валянціна Сяргееўна.
Яноўская дзіцячы сад-базавая школа імя М. Л. Цурана Сенненскага раёна мае краязнаўчы куток.
У дзіцячым садзе развіваючае асяроддзе пабудавана з улікам узроставых асаблівасцей. З 2011 года дзейнічае мацярынская школа. Выхаванцы дашкольнай ўстановы маюць магчымасць наведваць заняткі па інтарэсах.
Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Янова, вуліца Багушэўская, д. 27.
ЛІТАРАТУРА
1. Купрэвіч, Л. Усміхнемся разам / Л. Купрэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 30 крас. – С. 3.
2. Цвірко, А. Ваенна-патрыятычнае выхаванне школьнікаў / А. Цвірко // Ленінская іскра (Сянно). – 1974. – 19 снеж. – С. 2.