Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 3, ДУА. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Глыбокае»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 01.04.1977
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
Сайт http://schkola3.rooglub.gov.by/

 

Сваю гісторыю сярэдняя школа № 3 г. Глыбокае пачынае з 1 красавіка 1977 года. Першым дырэктарам школы быў Кудашоў В. Г. Ён кіраваў школай з 1977 па 1983 гг. З 1983 па 2004 гг. школу ўзначальваў Гарановіч В. Р., а з 2004 па 2008 гг. – Малчун Л. І. З 2008 г. школай кіраваў Любоза В. А.

У 1990 г. ва ўстанове адукацыі з'явіліся беларускамоўныя класы. У 1997 г. адбыўся першы набор у ліцэйскія класы. З 2001 г. у школе функцыянуюць гімназічныя класы.

На дадзеным этапе ў сярэдняй школе № 3 г. Глыбокае навучальны працэс ажыццяўляюць 77 педагогаў. Павышэнню творчага патэнцыялу настаўнікаў спрыяюць конкурсы педагагічнага майстэрства, якія пастаянна тут праводзяцца.

Поспех школы № 3 памнажаюць педагогі-творцы, чые распрацоўкі друкуюцца ў рэспубліканскіх прадметных часопісах і газетах.

На базе ўстановы адукацыі праводзяцца рэспубліканскія, абласныя і раённыя семінары, навукова-практычныя канферэнцыі, дзелавыя сустрэчы, пасяджэнні метадычных аб'яднанняў і творчых груп.

Стаў традыцыйным удзел вучняў Глыбоцкай школы ў Міжнародным Еўрапейскім конкурсе крэатыўнасці «Адысея розуму».

У школе № 3 г. Глыбокае праводзіцца мэтанакіраваная праца па развіцці інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў.

Ва ўстанове адукацыі вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

На дадзеным этапе сярэднюю школу № 3 узначальвае Бародзіч Святлана Яўгенаўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Школьная, д. 34 а.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бельская, Н. «Настаўнік года-2017»: фінальны акорд раённага конкурсу / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 28 студз. – С. 5.

2. Бельская, Н. «Привычка жить в движении – она из семьи» / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 19 мая. – С. 4.

3. Берникович, Д. Настоящая кузница знаний / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 28 апр. – С. 11.

4. Берникович, Д. Созвездие юных талантов / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 2 июня. – С. 10.