Школа сярэдняя № 2, ДУА. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
- Подробности
- Створана 03.10.2019 08:40
- Адноўлена 03.10.2019 14:04
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Глыбокае» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1939 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае |
Сайт | http://schkola2.rooglub.gov.by/ |
У верасні 1939 г. у г. Глыбокае была адкрыта руская школа № 2. У той час яна знаходзілася ў будынку былой польскай школы № 2 на вул. Камуністычнай. Але гэта ўстанова праіснавала нядоўга.
У 1941 г. будынак школы быў заняты пад казармы «СС». Пры адступленні фашысты ўзарвалі будынак, пазней яго ўжо не аднавілі.
Пасля вызвалення г. Глыбокае ў 1944 г. сярэдняя школа № 2 была адкрыта па новым адрасе: вул. Мінская, д. 8. Яна мела статус рускамоўнай школы. Кіраваў школай Сорын Хаім Майсеевіч. Будынак установы адукацыі ў той час знаходзіўся ў здавальняючым стане. Падчас вайны тут знаходзіўся штаб нямецкага камандавання і цэнтр кіравання горадам.
Наладзіць працу школы было складана. Усё абсталяванне было спалена. Не хапала падручнікаў, школьных прылад. У 1944/45 навучальным годзе дзеці часта прапускалі заняткі. Асноўнай прычынай былі хваробы – тыф і воспа, а таксама адсутнасць абутку і цёплай вопраткі.
Складаным быў і 1946/47 навучальны год. На працягу 2-х месяцаў немагчыма было нармальна праводзіць заняткі з-за адсутнасці асвятлення ў школах г. Глыбокае. Не было і стандартнай мэблі, карысталіся прыстасаванай.
У 1947/48 навучальным годзе адбыўся першы выпуск. Выпусцілася ўсяго 11 вучняў.
З 21 верасня 1952 года дырэктарам школы быў прызначаны Окунеў Васіль Фёдаравіч.
У той час абавязковым лічылася сямігадовае навучанне. У школу прымалі дзяцей, якім споўнілася сем гадоў.
У 1953/54 навучальным годзе калектыў настаўнікаў складаўся з 23 чалавек. Кіраваў школай Кудашоў В. Заняткі праходзілі ў 2 змены. З 19.00 сваю працу пачынала вячэрняя школа. Піянерская дружына налічвала 240 вучняў, камсамольская – 97.
У 1958 г. у школе з'явіўся аўтамабіль для курса «Машыназнаўства» і школьны радыёвузел.
У 1964 г. быў пабудаваны новы будынак школы па вул. Вольнай, д. 21.
Ва ўстанове адукацыі быў створаны музей У. І. Леніна.
У 1967/68 навучальным годзе калектыў настаўнікаў складаўся з 44 чалавек.
На 1 верасня 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Глыбокае» навучалася 723 вучні. Настаўніцкі калектыў складаўся з 64 педагогаў.
Школа працуе ў дзве змены. У школе дзейнічаюць 3 групы падоўжанага дня.
У школе 25 рабочых кабінетаў, з іх 8 – пачатковай школы. Маюцца кабінеты сацыяльна-псіхалагічнай службы, абслугоўваючай і тэхнічнай працы, дзіцячая гульнявая пляцоўка.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Вольная д. 21.
ЛІТАРАТУРА
1. Берникович, Д. Когда мэр и сенаторы – школьники / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 19 мая. – С. 4.
2. Берникович, Д. Лидеры из школьного сената / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 3 февр. – С. 9.
3. Берникович, Д. «Путешествие на Марс» оказалось успешным / Д. Берникович // Витебские вести. – 2019. – 16 февр. – С. 10.
4. Берникович, Д. Экскурс в прошлое / Д. Берникович // Витебские вести. – 2019. – 9 февр. – С. 6.
5. Вайцюль, Н. І. «Творчы патэнцыял педагагічных работнікаў Глыбоччыны надзвычай высокі» / Н. І. Вайцюль ; гутарыў А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 6 кастр. – С. 2.
6. Гаврилова, Т. В. В преддверии нового учебного года / Т. В. Гаврилова ; беседовала Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 25 жн. – С. 5.
7. Грэчка, І. Па дарозе на Парнас / І. Грэчка // Настаўнiцкая газета. – 2008. – 7 сак. – С. 20.
8. Зінкевіч, А. Калектыў, які пастаянна нацэлены на дасягненне высокіх вынікаў / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 30 верас. – С. 4–5.
9. Лукьянова, Н. Учатся у тех, кого любят / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2001. – 7 чэрв. – С. 2.
10. Малей, К. Аддаваць сэрца дзецям / К. Малей // Настаўніцкая газета. – 2012. – 11 кастр. – С. 3.
11. Хайноўская, А. Педагог і краязнаўца / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 26 крас. – С. 4.