Дзіцячы сад-сярэдняя школа Азярэцкая. Глыбоцкі раён, аг. Азярцы
- Подробности
- Створана 03.10.2019 08:40
- Адноўлена 30.03.2020 10:15
Сучасная назва | ДУА «Азярэцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1973 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Азярцы |
Сайт | http://ozercy.rooglub.gov.by/ |
Гісторыя школы пачынаецца ў 1973 г. У вёсцы Азярцы быў узведзены новы будынак школы. Туды перамясцілася Мамайская сярэдняя школа. Яна была перайменавана ў Азярэцкую сярэднюю школу.
Першым дырэктарам школы быў прызначаны Гінзбург Ізраіль Самуілавіч, выдатнік народнай адукацыі Беларусі, ветэран вайны. Ён вучыў дзяцей галоўнай навуцы – быць людзьмі.
З 1978 г. пасаду дырэктара займаў Каляга Пётр Уладзіміравіч. У 2004 годзе на змену яму прыйшла Лукашэвіч Людміла Аляксандраўна.
У Азярэцкай школе на дадзены момант працуе 35 настаўнікаў.
Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы адукацыі з'яўляюцца развіццё асобы вучняў у адпаведнасці з адукацыйнымі патрэбамі і магчымасцямі, паспяховая яе сацыялізацыя; захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, прывіццё ім навыкаў здаровага ладу жыцця; развіццё спрыяльнай атмасферы для вучобы, развіццё творчых здольнасцей вучняў, адоранасці і адаптыўных магчымасцей вучняў.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Азярцы, вуліца Савецкая, д. 12 а.
ЛІТАРАТУРА
1. Рэпінская, Г. Сустрэча з Віктарам Праўдзіным / Г. Рэпінская // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 17 снеж. – С. 8.
2. Славім чалавека працы // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 28 крас. – С. 2–3.