Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячы сад-сярэдняя школа Удзелаўская, ДУА. Глыбоцкі раён, аг. Удзела

 

Сучасная назва ДУА «Удзелаўская дзіцячы сад–сярэдняя школа»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1885
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Удзела
Сайт http://udelo.rooglub.gov.by/

 

У 1906 г. было створана Удзелаўскае аднакласнае народнае вучылішча. У 1936 г. замест яго пачала дзейнічаць Удзелаўская пачатковая школа. З 1946 г. пачатковая школа стала сярэдняй.

У 1960 г. быў пабудаваны новы будынак школы.

У 1982 г. на базе Удзелаўскай школы пачала дзейнічаць вучнёўская вытворчая брыгада, якая была ўдзельніцай ВДНГ у г. Масква.

З 1995 г. установа адукацыі ўключылася ў эксперымент па дыферанцыяцыі навучальна-выхаваўчага працэсу ў сельскіх школах.

З 2003 г. у школе былі створаны ліцэйскія поліпрофільныя класы.

З 2004 г. навучальная ўстанова змяніла сваю назву на «Дзіцячы сад–сярэдняя школа», а з 2009 г. на «Удзелаўскі дзяржаўны вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа». З 2011 г. мае назву «Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Удзелаўская дзіцячы сад–сярэдняя школа Глыбоцкага раёна"».

На сучасным этапе ў школе навучаецца 115 вучняў у 11-ці класах-камплектах, у інтэграванай групе выхоўваецца 21 дашкольнік. Навучанне і выхаванне ажыццяўляюць 28 педагогаў, 11 з якіх маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 12 – першую.

У 2017/18 навучальным годзе на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана профільнае навучанне, якое прадугледжвае вывучэнне беларускай мовы і матэматыкі на павышаным узроўні ў 10 класе.

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Удзела, вуліца Савецкая, д. 54.

 

Удзелаўская дзіцячы сад–сярэдняя школа. Фотаздымак з сайта https://vk.com

ЛІТАРАТУРА

1. Капшуль, Г. Аграгарадок Удзела / Г. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 2009. – 8 крас. – С. 1, 4.

2. Мірончык, У. Ад царкоўнапрыходскіх школ да працоўных: як развівалася народная асвета на Глыбоччыне ў пачатку ХХ стагоддзя / У. Мірончык // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 16 студз. – С. 6.

3. Тарасевич, Р. И. Хорошо, когда учиться ещё и выгодно / Р. И. Тарасевич // Народнае слова. – 2009. – 24 кастр. – С. 5.

4. Усцінаў, А. Памнажаючы лепшыя традыцыі / А. Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 6 кастр. – С. 1–2.