Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гімназія Чашніцкая № 1, ДУА. Чашніцкі раён, г. Чашнікі

 

Сучасная назва ДУА «Чашніцкая гімназія № 1»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1944
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі
Сайт https://gymn-chashniki.schools.by/

 

Да Вялікай Айчыннай вайны ў мястэчку Чашнікі была толькі адна беларускамоўная сярэдняя школа. У 1944 годзе была адкрыта школа № 2 г. Чашнікі, навучанне вялося на рускай мове.

У 1951/1952 навучальным годзе ў школе ўжо навучаецца 505 школьнікаў. Заняткі праводзяцца ў чатырох будынках. Школа мела поўны камплект навучэнцаў ад 1-га да 10-га класаў. Частка настаўнікаў гэтага часу былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, мелі заслужаныя ўзнагароды. Сярод іх: Чэклін І. П., Непляховіч А. К., Кажамячанка Н. А., Белавусава Я. І. і іншыя.

У 1956 годзе адбыўся першы выпуск сярэдняй школы.

У 1961 годзе раённы выканаўчы камітэт прымае рашэнне аб будаўніцтве новага будынка СШ № 2 г. Чашнікі.

У 1963 годзе школа пераязджае ў новы будынак, у 70-я гг. – школа пераходзіць працаваць на кабінетную сістэму, а ў 80-я гг. – школа налічвае ўжо каля 1050 вучняў, 70 настаўнікаў.

У 2004 годзе рашэннем Чашніцкага раённага Савета дэпутатаў школа набыла статус гімназіі.

Чашніцкая гімназія сёння – гэта цэлы комплекс перадавых методык і напрамкаў дзейнасці настаўнікаў і вучняў.

Педагагічны калектыў гімназіі мае высокі прафесійны ўзровень – 83 % настаўнікаў з вышэйшай і першай кваліфікацыйнымі катэгорыямі і знаходзіцца ў пастаянным пошуку паляпшэння выкладання прадметаў, падрыхтоўкі высокага ўзроўню выпускнікоў.

Штогод студэнтамі ВНУ становяцца 75–85 % выпускнікоў. З года ў год назіраецца высокая паспяховасць вучняў на алімпіядах па вучэбных прадметах, у конкурсах мастацкай самадзейнасці.

Адкрываюцца класы з павышаным узроўнем вывучэння матэматыкі, фізікі, англійскай мовы. Вучняў з сельскай мясцовасці на заняткі дастаўляюць школьныя аўтобусы.

У гімназіі два сучасныя камп'ютарныя класы, адзін з якіх цалкам мадэрнізаваны ў жніўні 2018 года. Для малодшых вучняў класы абсталяваны яркай зручнай мэбляй.

Гімназія ўкамплектавана інтэрактыўнымі дошкамі і мультымедыйнымі праектарамі, а ў кабінеце хіміі ёсць мультыборд (інтэрактыўная панэль) з высакахутнасным выхадам у Інтэрнэт.

Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі, вуліца Ленінская, 8.

 

ДУА «Чашніцкая гімназія № 1». Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бурак, Е. Постреляли по мишеням / Е. Бурак // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 16 студз. – С. 4.

2. Достойная награда за труд и талант! / подгот. Н. Ширко // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2019. – 5 лют. – С. 5.

3. Деревяго, М. Гимназия – это престижно / М. Деревяго // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2006. – 26 жн. – С. 1.

4. Лизука, С. В гимназию – за знаниями / С. Лизука // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 27 чэрв. – С. 5.

5. Торбина, И. Блестящий старт юного конструктора / И. Торбина // Витебские вести. – 2019. – 1 июня. – С. 10.

6. Торбина, И. В прекрасное далеко мы начинаем путь... / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2004. – 2 кастр. – С. 2.

7. Торбина, И. Каждый третий – гимназист / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 27 студз. – С. 1.

8. Торбина, И. Поговорим о Чашникской гимназии / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 25 сак. – С. 4

 

СПАСЫЛКІ

arrow Добро пожаловать в гимназию