Школа сярэдняя № 1, ДУА. Чашніцкі раён, г. Новалукомль
- Подробности
- Створана 02.12.2019 08:40
- Адноўлена 02.12.2019 09:02
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 1» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1965 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Новалукомль |
Сайт | https://1novolukoml.schools.by/ |
Сярэдняя школа № 1 г. Новалукомля пачала будавацца амаль адначасова з горадам – першая цэгла будучай школы была пакладзена будаўнічым кіраваннем Лукомльскай ДРЭС у 1965 годзе, а ў 1967 годзе празвінеў першы званок і пачаліся заняткі ў новай трохпавярховай прасторнай школе. Пасля наваселля ўзначаліў новую школу малады настаўнік хіміі Трыфанаў Аляксандр Сяргеевіч.
1 верасня 1966 года яна была ператворана ў сярэднюю. Яе размясцілі ў асобным драўляным бараку ў пасёлку Піянерным, а ў студзені 1967 года пачаліся навучальныя заняткі ў новай трохпавярховай школе.
Сёння вучні 10–11 класаў маюць магчымасць вывучаць на павышаным узроўні замежныя і рускую мовы, біялогію, хімію. Штогод на базе школы функцыянуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, у якім займаюцца больш за 20 навучэнцаў і дзейнічае рэсурсны цэнтр «Арганізацыя інтэграванага навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця». Школа ўдзельнічае ў рэспубліканскім інавацыйным праекце па энергазберажэнні.
У верасні 2019 года ў школе быў адчынены міжшкольны Цэнтр ваенна-патрыятычнага выхавання і дапрызыўнай падрыхтоўкі. Ён быў створаны для таго, каб хлопцы мелі магчымасць атрымліваць першасныя навыкі вайсковай службы. У комплексе – стралковы цір, кабінеты для заняткаў дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкай з сучасным абсталяваннем. Тут вучні змогуць авалодаць практычнымі прыёмамі абыходжання са зброяй, аказання медыцынскай дапамогі пацярпелым, будуць займацца агнявой і страявой падрыхтоўкай.
Арганізавана праца груп падоўжанага дня для вучняў 1-4 класаў. У дзяцей ёсць магчымасць наведваць факультатыўныя заняткі па агульнаадукацыйных прадметах, займацца ў розных аб'яднаннях па інтарэсах і спартыўных секцыях. У школе працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, вучэбна-дапаможны персанал.
ЛІТАРАТУРА
1. Бондарава, Т. Незвычайная звычайная школа / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2018. –1 верас. – С. 7.
2. Бондарава, Т. Роднае слова ў фармаце ІТ / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2018. – 21 жн. – С. 1.
3. Деревяго, М. Растить защитников Отечества / М. Деревяго // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 3 сент. – С. 7.
4. Живица, В. Сосна над озером / В. Живица // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 10 снеж. – С. 1–2.
5. Рыжкова, Н. К армии готовятся со школы / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2019. – 31 авг. – С. 2.
6. Юркевич, В. С юбилеем, школа! / В. Юркевич // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 11 лют. – С. 5.
7. Юркевич, В. Дар учительский в наследство / В. Юркевич // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 11 жн. – С. 5.