Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячы яслі-сад-базавая школа Высачанская , ДУА. Лёзненскі раён, в. Высачаны

 

Сучасная назва ДУА «Высачанская яслі-сад–базавая школа Лёзненскага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1872
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Высачаны
Сайт http://vys.liozno.edu.by/

 

У 1872 годзе ў Высачанах было адкрыта народнае вучылішча. У ім працавала адна настаўніца. Прымалі ў вучылішча дзяцей з 8 гадоў, а навучанне доўжылася ў ім 4 гады. У 1905 годзе вучылішча было рэарганізавана ў двухкласнае народнае вучылішча. У 1917 годзе двухкласнае вучылішча стала называцца вышэйшай пачатковай школай.

З 1924 года пачатковая школа была рэарганізавана ў сямігодку. Пры Высачанскай сямігодцы знаходзіўся інтэрнат, які быў разлічаны на 60 чалавек.

У 1930 годзе сямігодка стала называцца фабрычна-завадской, таму што ў школе была ўведзена політэхнізацыя, пачалі праходзіць ўрокі працоўнага навучання. Гэта школа праіснавала да верасня 1941 года.

Пачалася Вялікая Айчынная вайна. З верасня 1941 па верасень 1942 гг. школа ў Высачанах не працавала.

З верасня 1944 года ў Высачанах стала працаваць чатырохкласная школа. У 1945 годзе адкрыўся 5 клас. І так кожны год адкрываўся наступны клас. З 1947 года школа стала сямігадовай. З 1960 года школа стала васьмігадовай.

З 2017 года школа была перайменавана ў ДУА «Высачанская яслі-сад–базавая школа Лёзненскага раёна». Дырэктарам школы з'яўляецца Лісіца Аксана Фёдараўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Высачаны, вуліца Высокая, д. 5а.

 

Высачанская яслі-сад–базавая школа Лёзненскага раёна. Фотаздымак з сайта https://vysochany.schools.by