Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя Дабрамысленская, ДУА. Лёзненскі раён, аг. Дабрамыслі

 

Сучасная назва ДУА «Дабрамысленская сярэдняя школа Лёзненскага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1875
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, аг. Дабрамыслі
Сайт http://dob.liozno.edu.by/

 

Гісторыя Дабрамысленскай сярэдняй школы Лёзненскага раёна пачынаецца з 1875 года. У с. Дабрамысле было адчынена народнае вучылішча.

У 1909 годзе народнае вучылішча было ператворана ў двукласную народную школу.

У перыяд нямецкай акупацыі з 11 ліпеня 1941 па 10 кастрычніка 1943 гг. школа не працавала. З восені 1943 года школа аднавіла сваю працу. Памяшканняў не было. Усе дамы былі разбураны. Навучальныя класы размяшчаліся ў вялікіх зямлянках, якія пакінулі салдаты. Першы пасляваенны выпуск адбыўся ў 1945 годзе.

У 1945 годзе быў узведзены драўляны будынак школы. Ён быў невялікім, з маленькімі класамі, драўлянымі перагародкамі, пячным ацяпленнем. Заняткі праходзілі пры газавых лямпах.

У 1975 годзе быў пабудаваны сучасны трохпавярховы будынак школы. Гэта падзея супала са 100-гадовым юбілеем школы. З 1975 года і па сённяшні дзень ДУА «Дабрамысленская сярэдняя школа» працягвае сваю працу ў гэтым будынку.

З цягам часу змяняўся і дырэктарскі склад школы: да Вялікай Айчыннай вайны – Кавалёў Барыс Рыгоравіч, Лебедзеў Канстанцін Сідаравіч; пасля вайны – Герніс Ганна Карлаўна, Дзям'янаў Міхаіл Сямёнавіч, Галісенкаў Макар Васільевіч, Касінец Мікалай Якаўлевіч, Клімашэўская Галіна Паўлаўна, Журко Серафіма Фёдараўна. З 1975 па 2008 гг. – Меліхаў Аляксандр Яфімавіч, Бедункевіч Валянціна Казіміраўна, Лукіна Галіна Васільеўна, Фалібога Сафія Апанасаўна. Зараз абавязкі дырэктара школы выконвае Атрошчанка Ігар Анатольевіч.

На сённяшні дзень ДУА «Дабрамысленская сярэдняя школа» – шматпрофільная навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе адукацыйную і культурную падрыхтоўку.

Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, аг. Дабрамыслі, вуліца Гарбоўская, д. 20.

 

Дабрамысленская сярэдняя школа Лёзненскага раёна. аг. Дабрамыслі. Фотаздымак з сайта http://dob.liozno.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бельчикова, И. Школьных будней памятные вехи... / И. Бельчикова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 1 верас. – С. 6.

2. Игнатенко, Т. Школа, школа... С днём рожденья! / Т. Игнатенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 27 кастр. – С. 1, 3.

3. Кавалеўскі, С. ...І стала другім домам / С. Кавалеўскі // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2005. – 10 снеж. – С. 2.

4. Карпекін, К. Поспехі і цяжкасці Дабрамыслянскай сямігодкі / К. Карпекін // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2019. – 15 сак. – С. 7.

5. Писаренко, Н. Вперед, в прошлое / Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 10 янв. – С. III.