Школа сярэдняя № 1, ДУА. Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 02.05.2019 08:40
- Адноўлена 10.12.2019 10:19
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. п. Лёзна» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1875 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна |
Сайт | http://dob.liozno.edu.by/ |
У 1875 годзе ў мястэчку Лёзна пры станцыі Шыбекіна адкрылася царкоўна-прыходская школа, якая размясцілася ў новым драўляным аднапавярховым будынку. Першымі настаўнікамі былі Рыгор Пятровіч Амбросаў і Ягор Пятровіч Баранаў. Яны выкладалі рускае і беларускае чытанне, рускую і беларускую мовы, арыфметыку, прыродазнаўства, геаграфію, спевы, маляванне, фізкультуру, чыстапісанне. Асноўным жа прадметам быў Закон Божы, які выкладаў настаяцель Свята-Узнясенскай царквы протаіерэй Мітрафан Кірылавіч. Навучалася ў школе каля 40 навучэнцаў.
У 1895 годзе царкоўна-прыходская школа была ператворана ў народнае вучылішча. Навучэнцаў ужо налічвалася каля 100 чалавек. У 1908 годзе на вуліцы Бабінавіцкай (зараз вуліца Гагарына) быў пабудаваны мураваны двухпавярховы будынак, куды і перавялі народнае вучылішча. У ім было 6 класаў. У новым будынку ўжо навучалася звыш 150 чалавек.
Пасля рэвалюцыі 1917 года станцыя Шыбекіна была перайменавана ў станцыю Лёзна, а народнае вучылішча ў школу 1-й і 2-й ступеняў, у якой налічвалася 300 навучэнцаў.
У 1924 годзе школа была ператворана ў сямігадовую. У 1933 годзе, дзякуючы клопатам дырэктара школы Угалева Васіля Васільевіча, школа атрымала статус сярэдняй і неўзабаве стала ў галіне ўзорнай.
На другі дзень пасля выпускнога вечара 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. А таму ўсе выпускнікі-мужчыны апошніх перадваенных гадоў, як і іх настаўнікі, на чале з дырэктарам школы і завучам, апынуліся на франтах вайны, адкуль вярнуліся не ўсе...
А школа працягвала існаваць, нягледзячы на тое, што фашысты спалілі яе будынак. Яна жыла і змагалася, захоўвала свае добрыя традыцыі. З канца кастрычніка 1943 года пачала дзейнічаць пачатковая школа, дырэктарам якой была прызначана Котава Вера Фёдараўна.
Шмат працы, энергіі і творчасці ўклаў у арганізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу ў першы навучальны год пасля вызвалення Лёзна дырэктар школы Талай Сцяпан Максімавіч. Ён захаваў і працягнуў слаўныя традыцыі свайго даваеннага папярэдніка. Нягледзячы на неймаверныя цяжкасці (адсутнасць самага неабходнага: падручнікаў, сшыткаў, ручак, алоўкаў і іншага), школа пад яго кіраўніцтвам ўмацоўвалася і квітнела.
У 1952 годзе па вуліцы Леніна быў пабудаваны новы мураваны двухпавярховы будынак школы. Былі абсталяваны кабінеты фізікі, хіміі, біялогіі, майстэрні, бібліятэка, спартыўная зала.
З 1985 па 2009 гг. дырэктарам школы з'яўляўся Каўрыга А. П. Пры ім быў адкрыты камп'ютэрны клас, музей народнай славы, стала дзейнічаць школьная бухгалтэрыя.
З новага 2010/2011 навучальнага года дырэктарам школы была прызначана Апет Ірына Іванаўна.
У 2018 годзе пры падтрымцы Парка высокіх тэхналогій на базе школы быў адкрыты SCRATCH-цэнтр.
Сярод выпускнікоў школы шмат вядомых людзей: прафесары, дацэнты, дыпламаты, заслужаныя артысты, дыктары радыё і тэлебачання, палітычныя дзеячы, генеральныя дырэктары буйных устаноў, члены Саюза пісьменнікаў і інш.
Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна, вуліца Бязвуглага, д. 9.
ЛІТАРАТУРА
1. Бондарава, А. Лёзненская СШ № 1: наваселлю 40 гадоў / А. Бондарава // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 31 жн. – С. 6.
2. Дулуб, А. Когда школа становится сказкой / А. Дулуб / Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2001. – 2 кастр. – С. 2.
3. Дулуб, Е. Вечная молодость школы / Е. Дулуб // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2005. – 12 крас. – С. 1.
4. Дулуб, Е. Открытая людям, щедрая душой / Е. Дулуб // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2005. – 12 лют. – С. 2.
5. Игнатенко, Т. Дорога длиною в 150 лет / Т. Игнатенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2016. – 17 мая. – С. 1, 3–5.
6. Игнатенко, Т. Каждое занятие – ступенька к совершенству / Т. Игнатенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 6 кастр. – С. 4.
7. Игнатенко, Т. От принципов своих не отступал / Т. Игнатенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 9 лістап. – С. 3.
8. Игнатенко, Т. Полна оптимизма и жизнелюбия / Т. Игнатенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 2 кастр. – С. 6.
9. Ігнаценка, Т. Лёсам прызначана настаўнічаць / Т. Ігнаценка // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 11 снеж. – С. 7.
10. Каралевіч, Э. Традыцыі захавалі і прымножылі / Э. Каралевіч // Витебские вести. – 2016. – 17 мая. – С. 2.
11. Могучая, О. «О доблести, о подвиге, о славе»! / О. Могучая // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2019. – 22 лют. – С. 3.
12. Павлова, Т. Знать, помнить, чтобы жизнь продолжалась / Т. Павлова // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 23 мая. – С. 2.
13. Павлова, Т. Программирование – вторая грамотность / Т. Павлова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 13 дек. – С. IV.
14. Печенова, О. Ей благодарны все ученики / О. Печенова // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2004. – 13 крас. – С. 2.
15. Пукшанскі, А. Як маладая! / А. Пукшанскі // Звязда. – 2016. – 1 чэрв. – С. 1.
16. Ретнёва, Е. Каждый урок как открытый / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 17 сак. – С. 5.
17. Ретнёва, Е. Подарок от Парка высоких технологий / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 7 снеж. – С. 1–2.
18. Ретнёва, Е. «Ребята должны чувствовать, что они для отдела не чужие» / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 12 студз. – С. 3.
19. Ретнёва, Е. Школа № 1. Режим перезагрузки / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 1 верас. – С. 1, 3.
20. Самущенко, О. О юбилее, с числами и датами / О. Самущенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2016. – 9 лют. – С. 5.
21. Серебрякова, Т. Лиозненские «англичане» / Т. Серебрякова // Витебские вести. – 2015. – 19 дек. – С. 6.
22. Тихомирова, Н. Славная традиция / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 18 кастр. – С. 4.
23. Тихомирова, Н. Страницы истории : 140 лет – СШ № 1 г. п. Лиозно / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2016. – 2 лют. – С. 1, 4.
24. Тихомирова, Н. «Я вам жить завещаю...» / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 22 лют. – С. 7.
25. Шадеко, В. Учительница любимая моя / В. Шадеко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 2 верас. – С. 2.
26. Шпаковская, Г. Высокие технологии – со школьной скамьи / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 27 дек. – С. 19.