Дзіцячы сад-базавая школа Усвіжбукская, ДУА. Талачынскі раён, п. Усвіж-Бук
- Подробности
- Створана 06.02.2020 08:40
- Адноўлена 06.02.2020 13:31
Сучасная назва | ДУА «Усвіжбукская дзіцячы сад–базавая школа Талачынскага раёна» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1960 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Талачынскі раён, п. Усвіж-Бук |
Сайт | https://usvizbuk.schools.by |
Будаўніцтва Усвіжбукскай сярэдняй школы пачалося ў 1955 годзе.
Рашэннем раённага Савета дэпутатаў ад 31 снежня 1960 года быў зацверджаны акт здачы ў эксплуатацыю будынка школы і яе адкрыцця.
У першы навучальны год за парты селі 233 вучні. Праз пяць гадоў колькасць навучэнцаў дасягнула 334 чалавекі. Адзін час заняткі вяліся ў дзве змены.
У 1962 годзе ў школе адбыўся першы выпускны.
За гады свайго існавання школа некалькі разоў змяняла сваю назву. Назву «сярэдняя школа» давялося змяніць на «вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа», зараз яна – «дзіцячы сад–базавая школа».
Пры школе створаны клуб «Летапіс», у якім навучэнцы вывучаюць мінулае роднай зямлі.
Дырэктар школы – Шафранская Вольга Рыгораўна.
Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, п. Усвіж-Бук, вуліца Школьная, 3 а.
ЛІТАРАТУРА
1. Бирюков, В. «Всему начало здесь, в краю моём родном...» / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2016. – 30 студз. – С. 3.
2. Бирюков, В. Полные грёз и мечтаний / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2002. – 22 чэрв. – С. 2.
3. Бирюков, В. Стали родными эти дом и стены / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2008. – 19 ліп. – С. 2.
4. Серада, А. У школе дзяцей чакае шмат прыемных сюрпрызаў / А. Серада // Наша Талачыншчына. – 2019. – 28 жн. – С. 3.
5. Щербо, Л. Размышления, рожденные в походе / Л. Щербо // Наша Талачыншчына. – 2008. – 8 лістап. – С. 12.