Школа сярэдняя № 3, ДУА. Талачынскі раён, г. Талачын
- Подробности
- Створана 06.02.2020 08:40
- Адноўлена 06.02.2020 13:43
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Талачына» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1997 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын |
Сайт | http://sch3.tolochin.edu.by |
Талачынская сярэдняя школа № 3 заснавана ў 1997 годзе.
У той год у школе навучалася 612 школьнікаў. Іх сустрэлі 34 настаўнікі. Сярэдні ўзрост педагагічнага калектыву склаў 33 гады. Школа мае герб, сцяг і гімн.
У 1999 годзе пры школе створаны інтэрнат для школьнікаў з сельскай мясцовасці.
У 2011 годзе школа была ператворана ў гімназію.
У 2018 годзе школа зноў стала сярэдняй.
Пры школе дзейнічае рок-група «Мары-і-я». Яе стваральнікам і кіраўніком з'яўляецца Мікалай Паляжаеў. За 20 гадоў яго працы ў школе склад групы мяняўся, як і сама назва («Гарачы снег», «Анамалія»).
З 2007 года дырэктарам школы з'яўляецца Завадскі Уладзімір Міхайлавіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын, вуліца Ф. Скарыны, 3.
ЛІТАРАТУРА
1. Бірукоў, В. І вучоба, і жыццё непадзельныя / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2009. – 23 верас. – С. 1, 3.
2. Завадский, В. М. Бесконечные поиски, хлопоты и заботы, приносящие радость / В. М. Завадский ; беседовал С. Абрамович // Наша Талачыншчына. – 2018. – 6 кастр. – С. 4.
3. Завадский, В. М. Нельзя обесценивать знания / В. М. Завадский ; беседовал М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2017. – 26 жн. – С. 5.
4. Королев, М. Все для детей / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2007. – 6 студз. – С. 8.
5. Середа, Е. Рок-группа: встреча с мечтой / Е. Середа // Наша Талачыншчына. – 2019. – 2 лют. – С. 5.