Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 2, ДУА. Талачынскі раён, г. Талачын

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Талачына»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1937
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын
Сайт http://sch2.tolochin.edu.by

 

У 1937–1938 гг. была адкрыта Руская сямігадовая школа ў Талачыне. У ёй было каля 300 навучэнцаў. На жаль, даных пра яе першае размяшчэнне не захавалася.

У 1944 годзе, пасля вызвалення Талачына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, школа аднавіла сваю работу ў будынку па вуліцы Энгельса, у ёй налічвалася 13 класаў, працавала 16 настаўнікаў.

У 1946 годзе Руская школа № 2 стала сярэдняй. У 1954 годзе пад школу аддалі будынкі былых казармаў ваенкамата, якія знаходзіліся на вуліцы Леніна. Гэта былі доўгія драўляныя будынкі з пячным ацяпленнем, непрыгодныя для навучання.

У 1955 годзе завершаны рамонт будынка школы сіламі навучэнцаў і настаўнікаў школы. Пазней былі прыбудаваны сталовая, 2 класы для пачатковай школы. У цэнтральным будынку размясціліся класы старэйшага і сярэдняга звяна, у другім будынку – класы пачатковай школы, бібліятэка, класы хіміі, фізікі.

У красавіку 1957 г. школе № 2, як лепшай школе раёна па вучэбна-выхаваўчай рабоце і ў сувязі з 87-годдзем з дня нараджэння У. І. Леніна, рашэннем бюро РК КПБ і раённым камітэтам дэпутатаў было прысвоена імя У. І. Леніна.

У 1960 годзе пры школе быў створаны музей імя У. І. Леніна.

У 1963 годзе адбыўся першы выпуск навучэнцаў Талачынскай сярэдняй школы № 2 з вытворчым навучаннем. Пры школе створаны даследчы ўчастак. На ім вырошчвалі розныя культуры, выводзілі гатункі, вялі даследчую работу.

У 1965 годзе школа ўдзельнічала ў выставе дасягненняў народнай гаспадаркі СССР (ВДНГ).

У 1980 годзе адчыніў дзверы сучасны будынак школы. Пачалося добраўпарадкаванне будынка школы і тэрыторыі.

У 1984 годзе пачынаецца рэформа школы.

У 1993 годзе пачалося вывучэнне замежнай мовы ў пачатковых класах.

У 2005 годзе адбылося адкрыццё 5 гімназійных класаў.

У 2008 годзе ў сувязі з рэформай адукацыі пачаўся пераход з 12-гадовага навучання да 11-гадовага. Асноўным напрамкам развіцця школы ў 2009 годзе стала праграма «Адораныя дзеці» і факультатыўныя заняткі.

З 2013 года пачалося вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні (матэматыка, фізіка, біялогія, хімія).

У 2015–2016 гг. – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Сушкова Тамара Станіславаўна ўдзельнічала ў конкурсе мясцовых ініцыятыў і выйграла сродкі на рэалізацыю мясцовай ініцыятывы «Вучэбна-развіваючая школьная аграэкасядзіба як цэнтр падрыхтоўкі навучэнцаў да работы ў сельскагаспадарчых галінах раёна».

На прышкольнай тэрыторыі створана вучэбна-развіваючая аграэкасядзіба, якая складаецца з чатырох зон:

arrow прышкольны агарод, які ўключае ў сябе кветкі, незвычайныя кампазіцыі і інш.;

arrow сад у вясковым стылі з дэкаратыўнымі вуллямі і калодзежам, шпакоўнямі і інш.;

arrow клумбы-кветнікі, якія спалучаюць у сябе сучасны стыль і стыль кантры;

arrow зона адпачынку з элементамі сельскага падворка.

У 2016 годзе зроблены капітальны рамонт школы.

Дырэктарамі школы ў розныя гады былі:

– Маторкін Пётр Канстанцінавіч (1937–1938);

– Сінская Наталля Іванаўна (з 1944);

– Бойка Іосіф Андрэевіч (з 1946);

– Сёмачкін Васіль Дзмітрыевіч (з 1952);

– Вераб'ёў Анатоль Паўлавіч (з 1980);

– Благуш Сяргей Пятровіч (з 1984);

– Шныркевіч Аляксандр Георгіевіч (з 1986);

– Тамашэвіч Святлана Рыгораўна (з 1993);

– Цурко Уладзімір Аляксандравіч (з 2002);

– Федзюкова Святлана Аляксандраўна (з 2017);

– Сушкова Тамара Станіславаўна (з 2018).

Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын, вуліца Леніна, 33.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамовіч, С. Людзі, якіх будуць успамінаць з удзячнасцю / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2008. – 4 кастр. – С. 1.

2. Абрамовіч, С. У абноўленай школе – гармонія формы і зместу / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2017. – 4 лют. – С. 4.

3. Бирюков, В. Лучшие достижения школы – в делах ее выпускников и нынешних учеников / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2017. – 23 снеж. – С. 1–2.

4. Бирюков, В. Лучшие достижения школы – в делах ее выпускников и нынешних учеников / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2017. – 23 снеж. – С. 1–2.

5. Капранова, Ю. Учитель – это судьба / Ю. Капранова // Наша Талачыншчына. – 2017. – 30 верас. – С. 1, 4.

6. Королев, М. Праздник на марше / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2008. – 3 мая. – С. 3.

7. Міхно, У. Ад званка да званка / У. Міхно // Маладосць. – 2000. – № 6. – С. 201–212.