Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячы сад-базавая школа Аболецкая, ДУА. Талачынскі раён, в. Абольцы

 

Сучасная назва ДУА «Аболецкая дзіцячы сад–базавая школа Талачынскага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1945
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Талачынскі раён, аг. Абольцы
Сайт https://oboltsy.znaj.by

 

Адразу пасля вайны заняткі праводзіліся ў старым будынку школы.

У ліпені 1953 года сямігадовая школа ў Абольцах стала сярэдняй. Вучняў было шмат, школа працавала ў 2 змены.

У 1969–1971 гг. – будаваўся новы будынак школы. Па праектнай дакументацыі ён быў разлічаны на 320 навучэнцаў.

На сённяшні дзень тут 10 выхаванцаў дзіцячага сада і 60 вучняў.

Навучанне і выхаванне ажыццяўляюць 20 педагогаў, 80 % з якіх маюць вышэйшую і першую кваліфіцыйныя катэгорыі.

З верасня 2014 года Аболецкая сярэдняя школа ператворана ў базавую.

Дырэктарамі школы ў розныя гады былі: Я. Д. Дзятко, Т. Д. Баршчэўская, А. Ц. Руколь, М. М. Канюшка, М. Каваленкаў, В. І. Шыпікаў, З. Я. Дзежыкаў, В. А. Міхалап, Л. Р. Ігнаценка, І. В. Горбікава.

Зараз дырэктар школы – Горбікава Ірына Васільеўна.

З 2016 года рэалізуецца праграма «Паспяховы вучань». Пры школе дзейнічаюць гурткі па інтарэсах:

– «Народная спадчына»;

– «Чароўны крыжык». Работы ўдзельнікаў неаднаразова прадстаўляліся на выставах прыкладнога мастацтва ў Талачынскім Цэнтры дзяцей і моладзі;

– «Уводзіны ў інфарматыку».

На будынку Аболецкай школы ўсталявана мемарыяльная пліта Герою Савецкага Саюза Анташкевічу Фёдару Кузьмічу, які вучыўся ў гэтай школе да 1939 года.

Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, аг. Абольцы, вуліца Маладзёжная, 9.

 

Сучасны будынак ДУА «Аболецкая дзіцячы сад–базавая школа Талачынскага раёна». Фотаздымак з сайта https://vk.comАболецкая дзіцячы сад–базавая школа Талачынскага раёна. Фотаздымак з сайта https://ok.ruМемарыяльная дошка Анташкевічу Фёдару Кузьмічу на будынку Аболецкай дзіцячы сад–базавай школы Талачынскага раёна. Фотаздымак з сайта http://3.bp.blogspot.com

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюков, В. Позвали родные места, родная школа / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2018. – 31 сак. – С. 1, 4.

2. Бірукоў, В. Кранальнае і заўсёды натхняльнае / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2013. – 12 кастр. – С. 2.

3. Герой самых цяжкіх і самых светлых старонак гісторыі Аболецкай СШ / падрыхт. С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2019. – 25 мая. – С. 4–5.

4. Горбикова, И. В. В свою любимую Оболецкую школу возвращаются – уже учителями – многие выпускники / И. В. Горбикова ; беседовал С. Абрамович // Наша Талачыншчына. – 2019. – 19 студз. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Аболецкая школа на сайце «Мой родны кут» Абольцы