Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячы сад-сярэдняя школа Германавіцкая, ДУА. Шаркаўшчынскі раён, аг. Германавічы

 

Сучасная назва Германавіцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1909
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, аг. Германавічы
Сайт http://germanovichi.sharkovschina.edu.by/

 

Першыя звесткі пра адкрыццё школы ў в. Германавічы адносяцца да 1909 г.

У 20-я гг. ХХ ст. у Германавічах дзейнічала польская школа, якая знаходзілася ў драўляным будынку.

З верасня 1939 па чэрвень 1941 гг. у вёсцы функцыянавала савецкая школа.

Пасля вызвалення в. Германавічы ў 1944 годзе ва ўцалелых пакоях левага крыла былога панскага палаца была адкрыта пачатковая школа, загадчыцай якой працавала Есіпёнак Яўгенія Ігнацьеўна.

У 1946 г. Германавіцкая школа стала сямігадовай, дырэктарам быў прызначаны Гуляеў Арсеній Іванавіч.

У 1948–1972 гг. школу ўзначальвала заслужаная настаўніца БССР Шарова Лідзія Мікалаеўна.

Першы пасляваенны выпуск Германавіцкай школы адбыўся ў 1952 годзе. Атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымалі 14 вучняў.

Пасля выхаду Шаровай Л. М. на пенсію дырэктарам школы стаў Глушын Вікенцій Антонавіч, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

У 1982 г. уступіў у строй новы будынак установы адукацыі.

З 1984 па 1986 гг. школу ўзначальваў настаўнік фізікі Жураў Мікалай Мікалаевіч, а з 1987 па 2006 гг. – настаўнік матэматыкі Юкша Іван Іванавіч.

У 2006 годзе па праграме «Аграгарадок» будынак школы быў капітальна адрамантаваны і мае сучасны выгляд. З гэтага ж года на пасадзе дырэктара ўстановы адукацыі працуе настаўнік замежнай мовы Маркевіч Людміла Георгіеўна.

Калектыў Германавіцкай школы складаецца з 24 педагогаў.

З 1985 г. ва ўстанове адукацыі дзейнічае гісторыка-краязнаўчы музей, працуе бібліятэка, маюцца вучэбна-вопытны ўчастак і майстэрня.

Адрас: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, аг. Германавічы, вуліца Школьная, д. 12.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Агава для школьной коллекции / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 18 окт. – С. 22.

2. Берникович, Д. Показать красоту родной природы / Д. Берникович // Витебские вести. – 2015. – 24 марта. – С. 4.

3. Чарняўская, В. Эколага-краязнаўчая работа ў школе / В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2016. – 25 чэрв. – С. 3.

4. Чернявская, О. «Вместе Ярче» – яркий фестиваль лета / О. Чернявская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 16 чэрв. – С. 1, 3.