Школа сярэдняя Лужкоўская, ДУА. Шаркаўшчынскі раён, аг. Лужкі
- Подробности
- Створана 10.03.2020 08:40
- Адноўлена 10.03.2020 13:49
Сучасная назва | Лужкоўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1902 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, аг. Лужкі |
Сайт | http://luzhki.sharkovschina.edu.by/ |
У 1748 г. у в. Лужкі дзейнічаў калегіум піяраў, створаны пры касцёле Святога Міхаіла.
У 1902 г. тут была адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1937 г. яна стала сямігадовай, быў пабудаваны новы двухпавярховы будынак.
У 1940–1941 гг. у Лужкоўскай школе настаўнікам батанікі і выяўленчага мастацтва працаваў Язэп Драздовіч.
У 1947 г. установа адукацыі ўпершыню выпусціла 14 навучэнцаў, якія атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі.
У 1956 г. тут была ўтворана вучнёўская вытворчая брыгада.
У 1978 г. Лужкоўская школа пераязджае ў новы будынак. У 1987 г. тут быў створаны Музей прыроды, у 1996 г. яму прысвоена званне «народнага».
З 1998 па 2009 гг. школа з'яўлялася рэспубліканскай эксперыментальнай пляцоўкай па апрабацыі мадэлі агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з 12-гадовым тэрмінам навучання.
У 2000-я гг. ва ўстанове адукацыі звяртаецца асобая ўвага на экалагічнае выхаванне вучняў. У 2003 г. тут быў закладзены дэндрарый, у 2004 г. створана экалагічная сцежка, у 2007 г. – гадавальнік драўняных раслін, пазней закладзены пладовы сад і адкрыты зімовы сад.
З кожным годам Лужкоўская сярэдняя школа паляпшае сваю матэрыяльна-тэхнічную базу. У 2016 г. тут адкрыўся новы кабінет фізікі, у 2017 г. адноўлены камп'ютарны клас.
Педагагічны калектыў налічвае 25 настаўнікаў. Кіруе школай Гараніна Ларыса Віктараўна.
Адрас: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, аг. Лужкі, вуліца Школьная, д. 25.
ЛІТАРАТУРА
1. Барыла, А. Усё пачынаецца са школы, або свята апошняга званка / А. Барыла // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2002. – 5 чэрв. – С. 2.
2. Берникович, Д. Мастер-класс для школьников / Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 30 марта. – С. 21.
3. Берникович, Д. Сельская школа ХХІ века / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 29 марта. – С. 6.
4. Гаранина, Л. В. В такой школе хочется учиться / Л. В. Гаранина ; беседовала Д. Берникович // Народнае слова. – 2013. – 19 сак. – С. 4.
5. Гараніна, Л. В. Школа – утульны дом для кожнага / Л. В. Гараніна ; гутарыла В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2015. – 4 лістап. – С. 1–2.
6. Гедэман, О. М. Валер'янаўская школа айцоў піяраў Лужэцкіх / О. Гедэман ; пер. з пол. мовы У. Ляскоўскага. – Паставы : [б. в.], 2012. – 91 с.
7. Грыдзюшка, К. Колас і Купала заўсёды з намі... / К. Грыдзюшка // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 16 студз. – С. 2.
8. Гугалінская, Л. Сустрэча школьнікаў з кнігай / Л. Гугалінская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2016. – 16 крас. – С. 6.
9. Міжнародны дзень роднай мовы ў Лужках // Наша слова. – 2018. – 14 сак. – С. 4.
10. Міхайлава, А. Жыццярадасны позірк ласкавых вачэй / А. Міхайлава // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2019. – 12 чэрв. – С. 2.
11. Чарняўская, В. Кожны з вучняў застаўся ў сэрцы / В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2016. – 13 студз. – С. 1, 4.
12. Чарняўская, В. Лёс настаўніка / В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 13 студз. – С. 2–3.
13. Чарняўская, В. Маленькая школа выхоўвае вялікіх людзей / В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 16 мая. – С. 1–2.