Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячы сад-сярэдняя школа Велікасельская, ДУА. Шаркаўшчынскі раён, аг. Вялікае Сяло

 

Сучасная назва Велікасельская дзіцячы сад–сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1944
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, аг. Вялікае Сяло
Сайт http://veselo.sharkovschina.edu.by/ 

 

Сваю гісторыю Велікасельская дзіцячы сад–сярэдняя школа пачынае ў 1944 г. У той час яна размяшчалася ў наёмным памяшканні Рымдзёнка Іосіфа Іосіфавіча. Працавалі 2 настаўніцы: Каляга Глафіра Кузьмінічна і Гарачка Вера Іванаўна. У 1945 г. прыйшла на працу Трапачка Лідзія Сяргееўна. У 4 класах было 25 вучняў. У 1949 г. адбыўся першы выпуск школы.

У 1956 г. яна была пераўтворана ў Велікасельскую сямігадовую школу. Дырэктарам школы стала Паляк Гертруда Віктараўна. У 1957 г. быў дабудаваны клас, дзе размясцілася майстэрня.

У 1961 г. быў узведзены другі будынак школы з 6 класных пакояў. Займаліся ў 1 змену. Установа адукацыі была пераўтворана ў васьмігадовую. Дырэктарам стаў Арабец Рыгор Раманавіч.

У школе быў арганізаваны музычны гурток і гурток выяўленчага мастацтва. Педагагічны савет і піянерская дружына вырашылі заняцца азеляненнем школы. За 3 гады было пасаджана 3225 дрэў.

З 1977 г. пачынае дзейнічаць вучэбнае вытворчае звяно з 30 вучняў 6–8 класаў. На вучэбна-доследным участку Велікасельскай школы была пабудавана цяпліца. Тут вырошчвалі гародніну для школьнай сталовай.

У 1979 г. дырэктарам школы стала Смерцьева Алена Якаўлеўна. З гэтага года ўзмацнілася супрацоўніцтва школы з мясцовай гаспадаркай. Створанаму вучэбнаму вытворчаму звяну калгас выдзеліў 20 га зямлі. На ёй сеялі лён, ячмень, садзілі кармавыя буракі, бульбу. Увосень падводзілі вынікі працы на «Свяце ўраджаю».

Наладжвалася прафесійная арыентацыя школьнікаў, праводзіліся ўрокі па асваенні прафесій агранома, механізатара, жывёлавода.

З 1981 па 1983 гг. дырэктарам школы была Татаровіч Вера Пятроўна. У верасні 1984 г. дырэктарам стаў Еўдакімаў Фёдар Фёдаравіч. З 1986 па 1989 гг. дырэктарамі працавалі Лаўрыновіч Раіса Анатольеўна, Кабак Таццяна Іванаўна, Брылёва Ганна Іванаўна.

Вясной 1989 г. па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам старшыні калгаса «Вялікае Сяло» Морхата Мечыслава Віктаравіча пачалося будаўніцтва новага будынка школы. Будаўніцтва ішло марудна. І толькі 22 лістапада 1994 года адбылося адкрыццё Велікасельскай сярэдняй школы.

З верасня 1989 па кастрычнік 2006 гг. дырэктарам школы быў Ганебны Сяргей Рафаілавіч.

У 2003 г. установа адукацыі атрымала статус «Велікасельская дзіцячы сад–сярэдняя школа». У 2005 г. яна заняла III месца ў абласным аглядзе-конкурсе ў намінацыі «Лепшая сельская школа». У гэтым жа годзе ўстанова адукацыі атрымала дыплом III ступені ў рэспубліканскім конкурсе-аглядзе «Упрыгожым Зямлю сваімі рукамі».

Са снежня 2006 г. школу ўзначаліў Матуль Юрый Часлававіч.

У Велікасельскай дзіцячы сад–сярэдняй школе адукацыйны працэс ажыццяўляюць 16 педагагічных работнікаў. 13 педагогаў маюць вышэйшую педагагічную адукацыю, 3 – сярэднюю спецыяльную.

Адметнай рысай установы адукацыі стала рэалізацыя з верасня 2014 г. інавацыйнага праекта «Суботні дзень у сяброўскім фармаце: Велікасельская АРТ–галерэя». За гэты час было арганізавана 17 выстаў, у тым ліку 7 міжнародных.

Вядзецца праца над доўгатэрміновым праектам пад назвай «Па жыццёвых старонках Кнігі Пашаны "Чалавек года Віцебшчыны і Шаркаўшчынскага раёна"».

У школе дзейнічае беларускі народны лялечны тэатр – батлейка.

Адрас: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, аг. Вялікае Сяло, вуліца Цэнтральная, д. 27.

 

ДУА «Велікасельская дзіцячы сад–сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна». Фотаздымак з сайта http://veselo.sharkovschina.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Арт-галерея Великого Села / Д. Берникович // Витебские вести. – 2014. – 1 нояб. – С. 12.

2. Захаров, А. Маленькие хроники Великого Села / А. Захаров // Сельская газета. – 2019. – 5 февр. – С. 9.

3. Мы родам з адной школы // Маленькія хронікі вялікага сяла / ДУА «Вялікасельскі дзіцячы сад–сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна». – Наваполацк : А. У. Маладзечкін, 2018. – С. 51–60.

4. Чарняўская, В. З увагай – да кожнага вучня, з цікавасцю – да гісторыі свайго краю / В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 14 лістап. – С. 1–2.