Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя імя П. М. Машэрава, ДУА. Расонскі раён, г. п. Расоны


 

Сучасная назва ДУА «Расонская сярэдняя школа імя П. М. Машэрава»
Былая назва Школа моладзі для сялян (1924)
Жаночае народнае вучылішча (1870)
Мужчынскае народнае вучылішча (1869)
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1869
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны
Сайт http://sch.rossoni.edu.by/

 

У 1869 годзе было заснавана мужчынскае народнае вучылішча Узнясенскай воласці Полацкага павета Віцебскай губерні.

З 1870 года – жаночае народнае вучылішча.

У 1924 годзе Расонская пачатковая школа пераўтварылася ў школу моладзі для сялян.

У 1931–1935 гг. пры Расонскай сярэдняй школе працавалі курсы для педагогаў па падрыхтоўцы настаўнікаў для пачатковых класаў.

У 1937 годзе адбыўся першы выпуск школы. З 1 верасня 1937 года ўступіў у строй новы будынак (600 навучэнцаў) з дзесяццю класнымі пакоямі, двума кабінетамі і бібліятэкай.

15 жніўня 1939 года з Віцебскага педагагічнага інстытута ў школу быў накіраваны новы выкладчык Пётр Міронавіч Машэраў. У 1941 годзе 10 класаў скончыла 17 чалавек.

Са жніўня 1941 года ў г. п. Расоны дзейнічала падпольная патрыятычная група, якую ўзначальваў П. М. Машэраў.

У 1945–1949 гг. школа была сямігадовай. З першага верасня 1949 года адкрыўся восьмы клас. У чэрвені 1952 года адбыўся першы выпуск дзясятага класа (9 чалавек).

У 1959 годзе пачалося будаўніцтва трохпавярховага школьнага будынка на 400 вучнёўскіх месцаў, якое ўступіла ў строй у 1960 годзе. У 1971 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю сучасны будынак.

Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 5 студзеня 1981 года № 11 Расонскай сярэдняй школе прысвоена імя П. М. Машэрава.

У 2014 годзе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Расонская сярэдняя школа ім. П. М. Машэрава» адзначыла свой 145-гадовы юбілей.

Задачы навучальнай установы: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага грамадства, экалагічнае выхаванне і адукацыя, духоўна-маральнае выхаванне.

Ва ўстанове адукацыі маецца вопыт правядзення традыцыйных мерапрыемстваў: Дзень ведаў, Дзень настаўніка, «Восеньскі кірмаш», КВЗ для старшакласнікаў, дні самакіравання, Дзень маці, навагоднія прадстаўленні, вечар сустрэчы выпускнікоў, святочныя мерапрыемствы да 8 сакавіка, «Тыдзень памяці П. М. Машэрава», турыстычны злёт, «Апошні званок», выпускныя вечары.

Візітнай карткай установы адукацыі з'яўляецца школьная каманда «Зорка». На працягу шэрагу гадоў хлопцы станавілася пераможцамі абласнога этапу ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца». Ва ўстанове адукацыі стала традыцыяй праводзіць аперацыі «Знешні выгляд», «У школу без спазненняў», «Стань прыкметным у цемры», арганізатарамі якіх з'яўляюцца самі навучэнцы.

У школе створаны ўмовы для навучання 585 вучняў у 26 класах-камплектах. Адукацыйны працэс ажыццяўляюць 66 педагогаў.

На базе ўстановы адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе арганізавана: у VIII класе – вывучэнне на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Матэматыка» ў колькасці 6 навучальных гадзін у тыдзень; у X класе – вывучэнне на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Беларуская мова» ў колькасці 3 вучэбных гадзін у тыдзень, вучэбнага прадмета «Матэматыка» ў колькасці 6 навучальных гадзін у тыдзень, вучэбнага прадмета «Англійская мова» ў колькасці 3 вучэбных гадзін у тыдзень.

Бібліятэка з'яўляецца структурным падраздзяленнем і інфармацыйным цэнтрам установы адукацыі. Да паслуг карыстальнікаў бібліятэкі: фонд мастацкай літаратуры (10704 экзэмпляры), вучэбныя выданні (14412 экзэмпляраў), перыядычныя выданні (6 газет і 4 часопісы), магчымасць пошуку інфармацыі ў інтэрнэце. Праца бібліятэкі плануецца на падставе задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы. Навучальная ўстанова мае медыятэку.

У 2019/2020 навучальным годзе кожны чацвёрты чацвер месяца для вучняў IX–XI класаў праводзіцца адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам «Крок» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» з запрашэннем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў, медыйных персон. Асноўная ідэя праекта – стварэнне пляцоўкі для актыўнага дыялога моладзі з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, журналістамі, артыстамі.

У навучальнай установе рэалізуецца творчы праект «Школьны музей як цэнтр даследчай і праектнай дзейнасці вучняў і педагогаў у сістэме грамадзянска-патрыятычнага выхавання і духоўна-маральнага развіцця».

Кваліфікацыйны ўзровень педагагічнага калектыву (76 настаўнікаў) Расонскай сярэдняй школы імя П. М. Машэрава на 2 верасня 2019 года: вышэйшая катэгорыя – 30, першая – 25, другая – 9, без катэгорыі – 12 педагогаў.

Адукацыйны ўзровень: вышэйшая адукацыя – 71, сярэдняя спецыяльная – 4 (1 навучаецца ў ВНУ), сярэдняя – 1 (навучаецца ў ВНУ).

Дырэктар школы – Марозава Алена Барысаўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны, вуліца Машэрава, д. 2.

 

Святкаванне 145-годдзя з дня заснавання Расонскай сярэдняй школы імя П. М. Машэрава. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byВыпускнікі Расонскай сярэдняй школы імя П. М. Машэрава. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byВыпускнікі Расонскай сярэдняй школы імя П. М. Машэрава. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byВыпускнікі Расонскай сярэдняй школы імя П. М. Машэрава. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byРасонская сярэдняя школа імя П. М. Машэрава. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byРасонская сярэдняя школа імя П. М. Машэрава. Фотаздымак з сайта http://sch.rossoni.edu.byРасонская сярэдняя школа імя П. М. Машэрава. Фотаздымак з сайта http://sch.rossoni.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Алексеева, М. «Эврика»: жажда научного познания / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2018. – 24 сак. – С. 8.

2. Аляксеева, М. Добры позірк знаёмых вачэй / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2005. – 22 лістап. – С. 3.

3. Алексеева, М. С юбилеем, Россонская школа! / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2014. – 27 снеж. – С. 5.

4. Бородулькина, А. Школьные годы – начало начал / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2019. – 16 лют. – С. 8.

5. Гісторыя ў лічбах і фактах // Голас Расоншчыны. – 1999. – 26 лістап. – С. 1.

6. Гореликова, И. 150 лет, 150 вех, 150 страниц Россонской школы! / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2019. – 21 снеж. – С. 7.

7. Гореликова, И. «Достучаться до каждого сердца тех, кого ты решился учить...» / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2019. – 6 крас. – С. 9.

8. Грэчка, І. Падпалкоўнік у званні педагога / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2018. – 17 лют. – С. 11.

9. Князева, К. Усё пачыналася з народнай вучэльні... / К. Князева // Народнае слова. – 2009. – 3 снеж. – С. 9.

10. Кожар, М. Першая настаўніца мая / М. Кожар // Голас Расоншчыны. – 2002. – 4 кастр. – С. 2.

11. Лазовская, Ж. Талант под парту не спрячешь / Ж. Лазовская // Рэспубліка. – 2009. – 9 крас. – С. 5.

12. Лебедзева, В. Дваццаць год плённай працы / В. Лебедзева // Голас Расоншчыны. – 2003. – 19 верас. – С. 2.

13. Лебедзева, В. Захопленая спортам / В. Лебедзева // Голас Расоншчыны. – 2003. – 14 сак. – С. 2.

14. Лебедзева, В. Спецыяліст высокай пробы / В. Лебедзева // Голас Расоншчыны. – 2004. – 14 студз. – С. 3.

15. Островская, Н. С. Педагог, у которого хочется учиться / Н. С. Островская ; беседовала М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2018. – 25 жн. – С. 6.

16. Падрэз, Ю. Жыццё, напоўненае творчай працай / Ю. Падрэз // Голас Расоншчыны. – 2005. – 30 жн. – С. 3.

17. Пастернак, Т. Обеды на отлично! / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 19 сент. – С. 1, 22.

18. Пастернак, Т. Полтора века с подрастающим поколением / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 21 дек. – С. 4.

19. Победа юных физиков / подгот. А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 12 сак. – С. 4.

20. Скоп, В. Да вяршынь прафесійнага майстэрства / В. Скоп // Голас Расоншчыны. – 2004. – 12 сак. – С. 2.

21. Скоп, В. У Расонскай СШ у ліцэйскія класы конкурс, а вучоба на вадзіцеля платная / В. Скоп // Голас Расоншчыны. – 2002. – 9 жн. – С. 2.

22. Скоп, В. Школе – 130 год / В. Скоп // Вiцебскі рабочы. – 1999. – 27 лiстап. – С. 2.

23. Старонка газеты прысвечана 130 годдзю Расонскай школы // Голас Расоншчыны. – 1999. – 26 лiстап. – С. 2.

24. Щербакова, Г. Л. Галина Щербакова: «Я всегда спешу к детям» / Г. Л. Щербакова ; беседовала И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2016. – 20 лют. – С. 8.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow С юбилеем, Россонская школа!