Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа базавая Башнеўская, ДУА. Шумілінскі раён, аг. Башні

 

Сучасная назва ДУА «Башнеўская базавая школа Шумілінскага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1929
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, аг. Башні
Сайт https://bashni.schools.by 

 

Башнеўская пачатковая школа адчыніла свае дзверы 1 верасня 1929 года. Першым настаўнікам школы была Ганна Якаўлеўна Астроўская.

З лютага 1986 года школа была перайменавана ў Башнеўскую няпоўную сярэднюю школу. Дырэктар – Жураў Мікалай Фёдаравіч.

З 1 верасня 1991 года – Башнеўская сярэдняя школа. Дырэктар школы – Саковіч Віктар Мялецьевіч.

З 1999 па 2008 гг. – школа з экалагічным ухілам.

З лютага 2002 года дырэктар школы – Зянькоў Васіль Пятровіч.

1 верасня 1999 года ў школе адкрыты музей прыроды «Прырода роднага краю». Працягваецца праца ў экалагічным накірунку, для гэтага маюцца: кабінет біялогіі, музей, альпінарый, дэндрарый, пітомнік, вучэбна-вопытны ўчастак, сад.

Па выніках 2017/2018 навучальнага года Башнеўская школа прызнана лепшай у катэгорыі «Установа агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці».

З 1 верасня 2018 года Башнеўская сярэдняя школа стала базавай. Дырэктар школы – Кажанеўская Ірэна Рэінгольдаўна.

Вучні і настаўнікі школы прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі разнастайных праектаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, аг. Башні, вуліца Усходняя, 13.

 

Сучасны будынак ДУА «Башнеўская базавая школа Шумілінскага раёна». Фота з сайта https://realt.byСучасны будынак ДУА «Башнеўская базавая школа Шумілінскага раёна». Фота з сайта https://realt.byСучасны будынак ДУА «Башнеўская базавая школа Шумілінскага раёна». Фота з сайта https://realt.by

ЛІТАРАТУРА

1. Зайцава, Л. З цікавасцю працуюць над праектам / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 14 чэрв. – С. 5.

2. Зайцава, Л. На маляўнічым беразе Будавесці / Л. Зайцава, Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 5 крас. – С. 4.

3. Пятрова, А. Праект «Башні – сіла волі і сіла духу» прынёс 16 мільёнаў / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 6 лют. – С. 4.

4. Румянцава, Л. «Яны ж яе, прыроды, дзеці» / Л. Румянцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. – 20 сак. – С. 5.

5. Чарнічэнка, Н. «З дзецьмі працаваць цікава» / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 19 крас. – С. 4.