Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя Обальская імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай, ДУА. Шумілінскі раён, г. п. Обаль

 

Сучасная назва ДУА «Обальская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай Шумілінскага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1893
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Обаль
Сайт https://obol.schools.by 


У 1893 годзе была адкрыта царкоўна-прыходская школа.

У 1901–1902 гг. пачалося будаўніцтва новага будынка царкоўна-прыходскай школы, у кастрычніку 1902 года ў школе пачаліся заняткі.

У 1909 годзе адкрыта ўзорнае двухкласнае вучылішча з 5-гадовым тэрмінам навучання.

21 студзеня 1918 года вучылішча пераўтворана ў агульнаадукацыйную свецкую школу.

У жніўні 1924 года ў былым маёнтку фон Амбургера на ст. Обаль была адкрыта школа сялянскай моладзі з сельскагаспадарчым ухілам.

У 1935 годзе школа пераўтворана ў сярэднюю.

8 студзеня 1942 года арганізавана падпольная камсамольская арганізацыя «Юныя мсціўцы», 38 членаў якой былі вучнямі і выпускнікамі Обальскай сярэдняй школы. Сярод выпускнікоў школы – пачынальнік айчыннай эпізааталогіі, доктар ветэрынарных навук С. Н. Вышалескі, Героі Савецкага Саюза Л. М. Даватар, І. К. Спірыдзенка і іншыя.

1 верасня 1944 года ў школе адноўлены заняткі.

21 верасня 1964 года Пастановай Савета Міністраў БССР № 429 Обальскай сярэдняй школе прысвоена імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай.

У 1965 годзе быў адкрыты школьны музей.

4 кастрычніка 1974 года – школа-мемарыял (у цяперашнім будынку школы).

У 1988 годзе школа стала ініцыятарам стварэння ў СССР руху «Педагогі за мір і ўзаемаразуменне». У 1992 годзе рух атрымаў статус міжнароднага.

Сёння вучні Обальскай сярэдняй школы маюць магчымасць удзельнічаць у самых розных адукацыйных праектах. Обальскую школу наведваюць амаль 255 вучняў. Школа працуе па мадэлі адаптыўнай школы, педагагічная сістэма якой дазваляе ўдзяліць увагу кожнаму навучэнцу, незалежна ад яго індывідуальных асаблівасцей і прыхільнасцей.

У 2014–2016 гг. у Обальскай сярэдняй школе быў рэалізаваны рэспубліканскі праект «Фарміраванне аптымістычнага тыпу светаўспрымання ў дзяцей на праваслаўных традыцыях беларускага народа».

У 2016–2019 гг. рэалізуецца праект «Укараненне мадэлі фарміравання асабістай і сацыяльнай ідэнтычнасці дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа».

Кожны год навучэнцы школы з высокімі вынікамі ўдзельнічаюць у раённых, абласных, рэспубліканскіх канферэнцыях, алімпіядах, конкурсах, спартыўных спаборніцтвах.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Обаль, вуліца Камсамольская, 1.

 

Обальская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай. Фота з сайта https://obol.schools.byЛя бюста З. М. Партновай. Фота з сайта https://obol.schools.byУ школьным музеі ДУА «Обальская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай». Фота з сайта https://obol.schools.byСучасны будынак Обальскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай. Фота з сайта https://www.instagram.comМемарыял на тэрыторыі Обальскай сярэдняй школы. Фота з сайта https://www.instagram.comМемарыял на тэрыторыі Обальскай сярэдняй школы. Фота з сайта https://www.instagram.com

ЛІТАРАТУРА

1. А ў бібліятэцы можна яшчэ і пераначаваць / падрыхт. Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 15 снеж. – С. 7.

2. Пригожий, М. ... А учитель начинается с улыбки / М. Пригожий // Вiцебскі рабочы. – 2002. – 2 лістап. – С. 2.

3. Растоўская, Т. Заўжды маладыя душой / Т. Растоўская // Герой працы(Шуміліна). – 2002. – 22 кастр. – С. 1.

4. Растоўская, Т. Лёс неразлучны са школай / Т. Растоўская // Герой працы(Шуміліна). – 2002. – 9 ліп. – С. 3.

5. Фондаренко, Н. В школу – с удовольствием / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2015. – 7 февр. – С. 12.

6. Чарнічэнка, Н. У Обальскай школе адкрыта бібіліятэка будучага / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 17 снеж. – С. 4.

7. Чарнічэнка, Н. У рэжыме капітальнага рамонту / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 30 сак. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Виртуальный тур по школе 

arrow Чарнічэнка, Н. За вопытам – у Обальскую школу 

arrow Чарнічэнка, Н. Крочыць у свет з аптымізмам